RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню

II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню. Асноўная мэта – забеспячэнне права ўсіх, хто не паліць (спартсменаў, валанцёраў, гасцей, дзяцей), дыхаць чыстым паветрам, папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

Новая паліклініка з’явіцца ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва

У мікрараёне Казіміраўка пабудуюць сучасную паліклініку, якая будзе разлічана на 850 наведванняў у змену, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.

Спартсмены Магілёўскай вобласці занялі другое агульнакаманднае месца на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па скачках на батуце

Рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў па скачках на батуце прымаў Магілёў. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «БАГІМА» імя А. Р. Мішчанкі.

У Магілёве ў 2019 годзе пачнуць будаўніцтва новага кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы

На тэрыторыі Магілёўскай абласной бальніцы пабудуюць новы кардыяхірургічны корпус. На сённяшні дзень вызначана пляцоўка і пачаты праектна-пошукавыя работы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.

Віцэ-прэм’ер Уладзімір Дворнік будзе адказваць за выкананне даручэнняў аб паскораным развіцці Бабруйска і Бабруйскага раёна

Віцэ-прэм’еры будуць адказваць за выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм’ер-міністра № 230р ад 14 чэрвеня 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 14 раёнах Магілёўскай вобласці

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 14 раёнах Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры прыняты ў Бялыніцкім, Быхаўскім, Глускім, Клімавіцкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Хоцімскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах, паведамілі ў Мінлясгасе.

На вадаёмах Магілёўскай вобласці за мінулы тыдзень загінула 11 чалавек

На вадаёмах Магілёўскай вобласці за мінулы тыдзень загінула 11 чалавек, з іх шэсць – за выхадныя, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Мікалай Маісееў.