RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўцаў запрашаюць 9 Мая прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае»

Магілёўскі гарвыканкам запрашае прадпрыемствы, арганізацыі і гараджан прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае», закліканай захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і тых, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама нагадалі аб правілах бяспечных паводзін пры наведванні масавых мерапрыемстваў

З 3 па 9 мая ў Магілёўскай вобласці праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі. Цэнтральныя ўрачыстасці чакаюць жыхароў і гасцей горада на Дняпры 9 мая.

Паступленні ў бюджэт Магілёўскай вобласці ад індывідуальных прадпрымальнікаў за I квартал 2019 года павялічыліся на 12%

За студзень-сакавік 2019 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br 13,1 млн. падаткаў і плацяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 12%, або на Br 1,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 11 мая

Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 11 мая. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Навучэнцы Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі лаўрэатамі рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі лаўрэатамі VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», які праводзіў першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі», паведамілі ва ўстанове адукацыі.

Больш за 80 школьнікаў рэгіёна прыняло ўдзел у конкурсе відэаролікаў «Магілёўскі край – любі і праслаўляй»

Больш за 80 школьнікаў рэгіёна прыняло ўдзел у абласным конкурсе відэаролікаў «Магілёўскі край – любі і праслаўляй». Хлопцы і дзяўчаты здымалі сюжэты пра родны край, выкарыстоўваючы тэлефоны, планшэты, фотаапараты, а потым выкладвалі работы ў Інтэрнэт. Паставіць лайк упадабанаму відэа і наблізіць ўдзельніка да перамогі мог кожны.

Журналіст ІА «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата конкурсу «Залатая літара»

Журналіст інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Найлепшы аглядальнік» Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара». Вынікі творчага спаборніцтва падвялі ў Мінску.

Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая

Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая, паведамляецца на сайце "Белпошты".

Пенсія і дапамогі за 7 мая пачнуць выплачваць з 4 мая ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны. Выплата пенсій за 9 мая пачнецца ў АПС Мінска з 4 мая, у астатніх АПС - 8 мая.

У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі

У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі. Парадак яе фарміравання і вядзення вызначыла Міністэрства адукацыі сваёй пастановай ад 16 красавіка 2019 года нумар 36. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.