Урачысты сход і канцэрт, прысвечаныя 23-й гадавіне Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, адбыўся 2 красавіка ў Палацы культуры вобласці. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Екацярынбурга па сацыяльных пытаннях Дзмітрый Баранаў, намеснік старшыні Камітэта па знешніх сувязях адміністрацыі Екацярынбурга Вікторыя Шаўчэнка.