RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сумесны патрыятычны праект рэалізуюць прафсаюзы Беларусі і Расіі

Сумесны беларуска-расійскі аўтапрабег «Па дарозе жыцця», прысвечаны 75-годдзю вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, пройдзе ў маі 2019 года.

Галоўная тэма АДІ ў студзені: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Першае беларуска-венгерскае сельгаспрадпрыемства створаць у Магілёўскай вобласці

Першае беларуска-венгерскае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе будуць выкарыстоўвацца венгерскія тэхналогіі па апрацоўцы кукурузы, створаць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках перагавораў з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.

КДК Магілёўскай вобласці выявіў парушэнні ў дзейнасці БФСТ «Дынама»

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверак Магілёўскай абласной, Бабруйскай гарадской арганізацыйных структур БФСТ «Дынама» і яго ўстановы «Магілёўская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву», паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.

Студэнты разыграюць у Магілёве ўзнагароды Рэспубліканскай універсіяды па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Кацярына Суслянкова.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Прэм’еру спектакля «Спадары, таварышы, сволачы і дамы» пакажа ў лютым Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Спектакль «Спадары, таварышы, сволачы і дамы» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Прэм’ерныя паказы адбудуцца 1, 2, 3, 9, 10 і 23 лютага на малой сцэне тэатра, паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.