Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю фінансавай сістэмы Беларусі, прайшло 10 студзеня ў Магілёве. У адрас супрацоўнікаў і ветэранаў фінансавых органаў рэгіёна прагучала нямала цёплых слоў. Акрамя таго, былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі Магілёўскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства фінансаў Беларусі, Магілёўскага гарвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў, інспекцыі па падатках і зборах Беларусі па рэгіёне, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і інш.