У Магілёўскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы МУС 17 студзеня адбылося ўрачыстае ўручэнне ключоў ад аўтамабіляў Geely кіраўнікам падраздзяленняў. Аўтапарк папоўніўся 14 новымі машынамі розных мадэляў. Іх перадалі таксама і ў раёны. Аўто падбіралі такім чынам, каб яны адпавядалі асаблівасцям нясення службы тым ці іншым падраздзяленнем, нагрузцы і ўмовам эксплуатацыі. Напрыклад, у сельскія раёны, дзе важная высокая праходнасць і надзейнасць тэхнікі, адправяцца паўнапрывадныя пазадарожнікі.