Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў падатковых органаў, прайшло ў Палацы культуры вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, намеснік міністра па падатках і зборах РБ Уладзімір Муквіч, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын. Падчас сходу адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў падатковай службы.