Дзень Незалежнасці - важнае свята для нашай краіны, якое ўвасабляе наш суверэнітэт, нашу незалежнасць, наша паступальнае развіццё, наша мірнае неба. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас вячэрняга святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Славы.