RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Каля 450 работ аб’яднае выстава выяўленчай творчасці «Церамок» у абласным цэнтры творчасці

У абласным цэнтры творчасці 2 сакавіка адкрыецца выстава дзіцячай выяўленчай творчасці «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі школы развіцця «Ступеньки». Экспазіцыя аб’яднае каля 450 малюнкаў і творчых вырабаў дашкалят.

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 29–31 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Магілёўскія беспрацоўныя могуць бясплатна навучыцца бізнес-планаванню

У мінулым годзе 110 беспрацоўных магілёўцаў атрымалі дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы: большасць – на прадпрымальніцкую дзейнасць, каля чвэрці сталі рамеснікамі.

«М.@rt.кантакт-2020»: замест спектакля «Лавіна» пакажуць пастаноўку «Сібір» Тэатра (не)Нарматыўнай Пластыкі з Санкт-Пецярбурга

Па незалежных ад арганізатараў прычынах паказы спектакля «Лавіна» Алмацінскага тэатра імя Байтэна Амарава «Жас Сахна» (Казахстан) 22 сакавіка ў межах Міжнароднага моладзевага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» будуць адмененыя. Замест іх глядач убачыць пастаноўку «Сібір» Тэатра (не)Нарматыўнай Пластыкі (Санкт-Пецярбург).

Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага

Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага, паведаміла загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Клаўдзія Ільініч.

Лёгкаатлеты Магілёўскай вобласці занялі першае агульнакаманднае месца на чэмпіянаце Беларусі

У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спартсмены Прыдняпроўскага краю паказалі годныя вынікі, вартыя самай пільнай увагі і высокай ацэнкі з боку Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 лютага намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 лютага намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

«Магілёўзелянбуд» рыхтуе да 8 Сакавіка больш за 20 тыс. кветак

Больш за 20 тыс. кветак рыхтуе «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук.