RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Рашэнне аб змене кіраўніцтва на ААТ «Мажэліт» адменена

Вікенцій Ермалёнак застанецца на пасадзе дырэктара ААТ «Мажэліт», змены кіраўніцтва не будзе. Пра гэта паведаміў на сходзе прадстаўнікоў працоўнага калектыву прадпрыемства першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч.

Прыём грамадзян правядзе 22 студзеня ў Магілёве дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі

Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 22 студзеня з 11.00 да 13.00 правядзе дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі.

Аб дасягненнях і планах: старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ

У дзень стварэння Магілёўскай вобласці кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Размова ішла аб дасягненнях і планах на найбліжэйшую перспектыву.  

У в. Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці»

У в. Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц.

У 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 50 станцый абезжалезвання вады

Магілёўскай вобласці да 2025 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 216 станцый абезжалезвання вады, у тым ліку ў 2020-м – 50. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц.

У Бабруйскім раёне да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання ЦКА і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод

У раёне в. Вішнёўка Бабруйскага раёна да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання цвёрдых камунальных адходаў і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

Аграгарадок Запруддзе Круглянскага раёна: як сяляне развіваюць падсобныя гаспадаркі зімой

Чым занятыя беларускія сяляне зімой і як развіваюцца падсобныя гаспадаркі? Адказы – у аграгарадку Запруддзе Круглянскага раёна, дзе жывуць працавітыя людзі.

Унікальны калядны абрад з Казламі-бабылямі праводзяць у Глускім раёне

Вёска Балашэвічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці спакон веку спраўляе Шчодры вечар Старога Новага года не з каляднай Казой, а з Казлом, якога калядаваць па дамах водзяць выключна бабылі – мясцовыя нежанатыя мужчыны.