У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 снежня з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб на Бабруйскім мытным пасту (Бабруйск, вул. 50 г. ВЛКСМ, дом 40).
У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму.
Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
«Магілёўхімвалакно» будзе пастаўляць поліэфірную прадукцыю на Балканскі рынак. У Сербію ўжо адпраўленыя першыя тоны канжугейта – так называецца сучаснае поліэфірнае валакно. Яго на прадпрыемстве вырабляюць на першай у свеце прамысловай нямецкай устаноўцы.
Студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадставілі творчы праект «Вектар» у мсціслаўскім Доме рамёстваў. Аўтары работ у сваіх творах выказалі думкі пра сувязь часоў. Мсціслаў стаў дяевятым горадам Беларусі, дзе экспануецца праект.
Зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх – прыярытэтная задача ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Менавіта таму шмат увагі надаецца нестандартным падыходам прафілактыкі пажараў і навучанню насельніцтва правілам бяспекі.
У галоўных упраўленнях па адукацыі і ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама новыя начальнікі. Сёння старшыня аблвыканкама Леанід Заяц уручыў кіраўнікам пасведчанні.
Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці 9 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».