Выстава «Мастацтва жывога агню» па выніках XVІ Міжнароднага пленэру па кераміцы «АРТ-Жыжаль» адкрылася 6 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Экспазіцыя аб’яднала творчасць 20 мастакоў-керамістаў з 8 краін: Беларусі, Бразіліі, Балгарыі, Егіпта, Літвы, Малдовы, Расіі, Турцыі.