RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёве выбралі новую пляцоўку для скейт-парка

У Магілёве вызначылі новае месца для скейт-парка. Ён пераедзе на пляцоўку за Палацам культуры вобласці. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

Дэлегацыя Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў наведала Латвію з дзелавым візітам

Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і Латвійская асацыяцыя рэгіянальных цэнтраў развіцця замацавалі намер актыўна развіваць узаемавыгадныя двухбаковыя адносіны падчас дзелавога візіту дэлегацыі Магілёўшчыны ў Латвію.

Рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

ЕАБР прафінансуе закупку для Расіі 5 тыс. ліфтаў «Магілёўліфтмаша»

Еўразійскі банк развіцця ў найбліжэйшыя два гады мае намер прафінансаваць для Расіі закупку 5 тыс. ліфтаў ААТ «Магілёўліфтмаш». Мемарандум аб гэтым падпісаны на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя».