Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае адпраўцы прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы Беларусі, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны, адбылося 15 мая на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У мітынгу прыняло ўдзел больш за 100 юнакоў рэгіёна. Да капліцы мемарыяла ад прызыўнікоў, прадстаўнікоў камісарыята, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый былі ўскладзеныя кветкі. Памяць загінулых у войнах удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання.