Семінар-вучоба для пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства адкрыецца ў 13.30 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў».
За 2018 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 193 млн. у параўнанні з мінулым годам даходы павялічыліся на 13,3% , або на Br139,7 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» плануе паставіць у 2019 годзе ў Францыю 48 драўляных дамоў. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў на Міжнароднай мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне-2019». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Учащиеся Могилевского архитектурно-строительного колледжа стали участниками Всемирных инженерных игр (WEC). Учебное заведение первым среди белорусских ссузов подключилось к проверке знаний на состязаниях столь высокого уровня, сообщили корреспонденту сайта в учреждении образования.
Каманды-ўдзельніцы абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня.
Магілёўская і Новасібірская вобласці маюць намер развіваць і паглыбляць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з дэлегацыяй Новасібірскай вобласці (Расія) на чале з губернатарам Андрэем Траўнікавым.
Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўкіным прайшла 22 студзеня ў Магілёўскім аблвыканкаме. Бакі дамовіліся аб развіцці і паглыбленні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Пасля перагавораў адбылося падпісанне Пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Горацкім раённым выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй рабочага пасёлка Кальцова.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 24 студзеня. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. У большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры.