Навагодняе дабрачыннае свята сабрала сёння ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці дзяцей з усяго Прыдняпроўскага краю. У ліку запрошаных дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама дзеці з Луганскай вобласці, якія знаходзяцца зараз на аздараўленні ў нашым рэгіёне. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыехаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.