Абласная навагодняя ёлка з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык сабрала сёння ў Магілёве каля 700 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну. Гэта выдатнікі, удзельнікі алімпіяд і спаборніцтваў, творчых конкурсаў, тыя, хто праявіў сябе ў адыходзячым годзе, - дзеці ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, у тым ліку дзеці сіроты. Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Фота Галіны Гаўрыловіч