У Магілёўскай вобласці прышчапіць ад грыпу плануюць каля 40 працэнтаў жыхароў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Няўстойлівае надвор'е і рэзкае зніжэнне тэмператур прымушаюць дарожныя службы трымаць руку на пульсе. Спецыялісты прадпрыемства «Магілёўаблдарбуд» гатовы неадкладна выехаць на апрацоўку дарог у выпадку замаразкаў і снегу.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско расказаў журналістам аб навацыях законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя». Сенатары адобрылі яго сёння на пасяджэнні адзінаццатай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання.
Прамую тэлефонную лінію 14 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме будзе праводзіць намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Руслан Барысавіч Страхар. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Ужо заўтра, 11 кастрычніка, у Магілёве стартуе XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2023». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Калі дзеці - кветкі жыцця, то ў Кацярыны Анціпавай з Магілёўскага раёна сапраўдная аранжарэя. Разам з мужам Аляксеем жанчына выхоўвае пяць дачок-прыгажунь, сёлета была ўдастоена ордэна Маці. Пабывалі ў іх у гасцях, каб высветліць сакрэт шчасця.
Тыдзень вучобы - і адразу на мехдвор. Такі рытм у першакурснікаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА ў гэтым сезоне. Звычайна падчас першай практыкі юнакі і дзяўчаты толькі знаёмяцца з прафесіяй, выязджаючы на прадпрыемствы з экскурсіямі. Звыклы фармат у акадэміі вырашылі змяніць: будучыя інжынеры сфарміравалі свае студатрады, каб дапамагаць сельгасарганізацыям Горацкага раёна ставіць тэхніку на захоўванне.
Маладыя спецыялісты - ветдоктары з Магілёўскага раёна жартуюць: страшылкі тыпу «будзеш каровам хвасты круціць» перад размеркаваннем іх не палохалі. Рабяты разумелі, што чакае наперадзе
На працягу пяці дзён можна не прадастаўляць у навучальныя ўстановы медыцынскую даведку з-за пропуску заняткаў у выпадку вострых рэспіраторных вірусных інфекцый у дзяцей. З 9 кастрычніка 2023 года зноў дзейнічае такая мера. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэтая мера датычыцца як школьнікаў, так і дзетсадаўцаў.