Урачыстае адкрыццё XXVI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2023» адбылося сёння ў кінатэатры «Радзіма». З 11 па 13 кастрычніка ў абласным цэнтры пройдуць паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, выставы, творчыя сустрэчы, майстар-класы, прэзентацыя анімацыйнага серыяла з Узбекістана. У апошні фестывальны дзень будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы. У гэтым годзе на конкурс заяўлена 188 фільмаў з 30 краін свету, упершыню ўдзел прымаюць анімацыйныя работы з Перу, Парагвая, Катара.