Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2023» у Хоцімску адбыўся! Галоўнай падзеяй свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва па развіццю аграпрамысловага комплексу. Сёлета толькі на жніве ў вобласці працавалі амаль 4 тысячы механізатараў і больш за тысячу збожжаўборачных камбайнаў, як вынік - намалочана больш за мільён тон збожжавых і зернебабовых. Амаль кожны трэці экіпаж камбайнераў у намалоце перасягнуў паказчык тысячу тон збожжа.
Музычная восень прыйдзе ў Магілёўскую вобласць у канцы кастрычніка. Легендарны міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» вяртаецца. Ён заўсёды быў сапраўднай падзеяй і для Магілёўшчыны, і для ўсёй краіны. У розныя гады на галоўнай культурнай пляцоўцы вобласці выступалі сусветныя зоркі. Новыя адкрыцці і любімыя песні чакаюць гасцей фестывалю.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдзе электронны кірмаш вакансій, падчас якога суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
Аб тым, якія палявыя работы працягваюцца ў Магілёўскай вобласці, расказалі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
За выходныя ў вобласці адбылося 9 пажараў: у Круглым, Магілёве, Мсціславе, Бялыніцкім, Быхаўскім, Горацкім, Магілёўскім і ў Асіповіцкім раёнах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Энергетыкі Магілёўскай вобласці ва ўзмоцненым рэжыме працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў РУП «Магілёўэнерга».