У Магілёўскай вобласці 17 лістапада ўсе 739 участкаў для галасавання пачалі сваю працу. Актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны прымаюць усе катэгорыі грамадзян – моладзь, людзі працаздольнага ўзросту, пенсіянеры. На выбарчых участках рэгіёна праходзяць тэматычныя выставы, выступленні творчых калектываў і інш. Акрамя таго, арганізавана гандлёвае абслугоўванне насельніцтва.
Фотаздымкі прадастаўлены рэдакцыямі газет Магілёўскай вобласці