Першых парадзіх прыняў 13 лістапада абноўлены радзільны дом Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. На свет у сценах перынатальнага цэнтра трэцяга ўзроўню ўжо з’явілася 8 дзяцей: тры хлопчыкі і пяць дзяўчынак. Пяціпавярховы корпус, уведзены ў эксплуатацыю ў 80-х, перабудавалі цалкам. Ён істотна змяніўся знешне, але яшчэ большыя перамены адбыліся ўнутры. У будынку замянілі ўсе камунікацыі.