RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 21%

За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

Шматфункцыянальны корпус могуць пабудаваць на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД

Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Федэрацыя прафсаюзаў 15 лістапада пачне маніторынг выканання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах

Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам.

Памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Магілёве

Решение коммунальных проблем, начисление пенсий, благоустройство населенных пунктов – обо всем этом и многом другом говорили люди, пришедшие сегодня на прием к помощнику Президента – инспектору по Могилевской области Михаилу Русому, проводившему в Могилеве личный прием граждан.

У Горках адкрыўся бізнес-інкубатар

У будынку Палаца культуры БДСГА ў Горках сёння прыемная мітусня. Жыхары горада яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі паверыць, што тут адкрыецца бізнес-інкубатар.

У Магілёўскай вобласці БРСМ правядзе фотаконкурс сярод маладых выбаршчыкаў

Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ запрашае выбаршчыкаў паўдзельнічаць у фотаконкурсе «#Галасую». Каб прыняць удзел у спаборніцтве, неабходна зрабіць фота або сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання або 17 лістапада, апублікаваць здымак на сваёй старонцы УКантакце або запісе ў Instagram, суправадзіць фатаграфію хэштэгамі #ягалас

Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш

Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.

Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве

Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. Пуцеправод капітальна адрамантаваны, дапоўнены арачнай галерэяй з падсветкай, лаўкамі, урнамі. Зона перамяшчэння мае веладарожку. Устаноўлены гандлёвыя павільёны. Зроблена некалькі дадатковых спускаў да створанай зоны адпачынку з лаўкамі, альтанкамі і сістэмай пешаходных дарожак. На аб’екце ўстаноўлена сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.

Дзед Мароз прыляціць у Магілёў на верталёце

Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава.

Светлавыя фігуры і казачны гарадок упрыгожаць навагодні Магілёў

Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.