Рус Бел Eng 中文

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

22.12.2017 - 10:15

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 снежня дырэктар фонду «Магілёўдзяржмаёмасць» Алег Уладзіміравіч Мякінькі.

22.12.2017 - 10:09

Акцыя «Навагодні БУМ» пройдзе 23-25 снежня ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Па словах суразмоўцаў, напярэдадні навагодніх і калядных святаў для гасцей і жыхароў рэгіёна прадпрыемствы гандлю падрыхтавалі розныя акцыі як на харчовыя, так і нехарчовыя тавары.

Так, у Магілёве ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» на нехарчовыя тавары прадаставіць скідкі ў памеры 10%.

22.12.2017 - 09:49

Касманаўт Алег Навіцкі сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь. Ён расказаў прысутным аб псіхалагічнай падрыхтоўцы да палёту, буднях на арбіце, пра тое, як забяспечваецца правільнае харчаванне і здароўе членаў экіпажа.

20.12.2017 - 13:05

У 2017 годзе супрацоўнікі Белаграпрамбанка правялі ўрокі па фінансавай граматнасці больш чым у 330 школах Магілёўскай вобласці. Наш рэгіён традыцыйна актыўна падключыўся да маштабнай рэспубліканскай акцыі «Твае першыя фiнансы».

20.12.2017 - 10:51

У Магілёўскай вобласці падчас ледаставу забаронена выходзіць на вадаёмы, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 см, а таксама ў перыяд актыўнага раставання і разбурэння лёду. На гэта звяртаюць увагу спецыялісты абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах».

19.12.2017 - 15:45

Амаль 80 тыс. петардаў і феерверкаў канфіскавалі ў нядобрасумленных прадаўцоў у Магілёве. Такі вынік традыцыйных рэйдаў міліцыі напярэдадні навагодніх святаў.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адзначылі, што ў апошнія гады жадаючых падзарабіць гандлем з рук піратэхнікай становіцца менш. Аператыўнікі таксама правяраюць дакументы ў прадаўцоў легальных кропак. Адказваць па законе прыйдзецца і тым, хто не выконвае правілы па ўжыванні піратэхнікі.

19.12.2017 - 15:06

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 снежня першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

19.12.2017 - 15:01

У Магілёўскай вобласці каля 70 мабільных пастоў будуць ахоўваць лес ад незаконнай вырубкі елак, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Да працэсу падключацца Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, прадстаўнікі Мінпрыроды, МУС і іншых кантралюючых органаў. За выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства будуць таксама сачыць 95 фотапастак.

19.12.2017 - 14:52

У цэнтры Магілёва перакрыюць рух транспарту днём 20 снежня. Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з падрыхтоўкай да правядзення святочных мерапрыемстваў, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле энергетыкі і транспарту кіравання эканомікі гарвыканкама.

Так, з 11.45 да 14.00 будзе закрыты праезд па вуліцах Ленінскай (на ўчастку ад праспекта Міра да вуліцы Міронава), Піянерскай (ад вуліцы Міронава да вуліцы Буянава), Міронава (ад вуліцы Піянерскай да бульвара Леніна).

Грамадскі транспарт будзе працаваць з улікам перакрыцця руху.

19.12.2017 - 12:31

Магілёўскі гарвыканкам аб’явіў штогадовы конкурс на самае лепшае навагодняе і каляднае афармленне горада. У спаборніцтве запрашаюць прыняць удзел арганізацыі і грамадзян, якія з’яўляюцца ўладальнікамі аднакватэрных, шматкватэрных, блакаваных жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі абласнога цэнтра.

19.12.2017 - 10:20

Трыццаць другая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 26 снежня ў канферэнц-зале аблвыканкама.

19.12.2017 - 09:36

У Магілёўскай вобласці аддзяленнямі сацыяльнай дапамогі дома абслугоўваюцца больш за 12 тыс. непрацаздольных грамадзян, паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

18.12.2017 - 13:29

У Беларусі ў 2018 годзе пенсіі плануюць павышаць адзін раз, паведаміла журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч.

18.12.2017 - 11:44

Вызначаны пункты продажаў, дзе можна будзе набыць у Магілёве навагодняе дрэва – іх каля 20. Як звычайна, гэта будуць рынкі і міні-рынкі, пляцоўкі ў спальных раёнах абласнога цэнтра, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

18.12.2017 - 10:43

Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 21 снежня. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.

18.12.2017 - 10:36

Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці», Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага саюза журналістаў, кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый МДУ імя А. А. Куляшова праводзяць творчае спаборніцтва сярод маладых аўтараў (да 30 гадоў), прысвечанае 100-годдзю газеты «Магілёўская праўда».

18.12.2017 - 09:44

Больш за 8 тыс. непрацаздольных грамадзян Магілёўскай вобласці з пачатку года атрымала матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на суму больш Вr500 тыс., паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

16.12.2017 - 15:08

Праблема паляпшэння якасці пітной вады ў раёнах Магілёўскай вобласці будзе вырашацца паэтапна. Пра гэта заявіў сёння ў час прамой тэлефоннай лініі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

Тэму чыстай пітной вады закранулі адразу некалькі грамадзян, якія дазваніліся губернатару з розных населеных пунктаў Магілёўскага раёна (вёскі Чаромушкі, Кадзіна, Новае Пашкава). Яны выказалі занепакоенасць якасцю пітной вады, высокім утрыманнем у ёй жалеза.

16.12.2017 - 12:38

У Магілёўскай вобласці ўтворана 750 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання, паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

15.12.2017 - 19:16

У Магілёўскай вобласці праходзяць пікеты па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.