RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

28.07.2023 - 23:09

Новыя імёны выканаўцаў аўтарскай песні і незвычайная скульптура ўпрыгожылі сімвалічную бард-сцежку фестывалю «Вялікая бард-рыбалка».

26.07.2023 - 12:05

Раённае свята «Ільінскі кірмаш – 2023» пройдзе 5 жніўня ў аграгарадку Новыя Самацевічы Касцюковіцкага раёна. Аб паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Як расказалі субяседнікі, праграму свята адкрые цырымонія ўскладання да Памятнага знака адселеным вёскам Саматэвіцкага сельскага Савета.

Працягне мерапрыемства тэатралізаваны паказ «Як на Іллінскім Пецю страцілі».

26.07.2023 - 10:48

Вядомы беларускі скульптар Аляксандр Мінькоў у падарунак XII Музычнаму фестывалю «Вялікая бард-рыбалка» вырабіць скульптуру бард-рыбака. Музычнае свята традыцыйна пройдзе ў апошнія выхадныя ліпеня паблізу в. Чачэвічы на беразе Чыгірынскага вадасховішча Быхаўскага раёна на базе адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода.

25.07.2023 - 09:32

«Вялікая бард-рыбалка» ў дванаццаты раз пройдзе ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы. Унікальны фестываль (іншага такога ў краіне няма) стартуе 28 ліпеня і працягнецца ўключна да 30 ліпеня ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Захаваўшы свой мультыкультурны фармат, у праграме «Вялікі бард-рыбалкі» ёсць месца творчым, турыстычным, спартыўным, аздараўленчым конкурсам і мерапрыемствам, а самы галоўны яго складнік - душэўныя зносіны і яднанне з прыродай.

18.07.2023 - 11:53

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на выставу «Беларусь. XXI стагоддзе». Пра гэта паведамляецца ва ўстанове культуры.

Як адзначылі супрацоўнікі музея, экспазіцыя прысвечана новым адкрыццям у выяўленчым мастацтве Беларусі і ўяўляе сабой разнастайнасць візуальных эксперыментаў.

Даведкі па тэлефонах: 8 (0222) 62-24-25; 71-17-49.

18.07.2023 - 09:52

На XII Музычным фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» 29 ліпеня адбудзецца прэзентацыя новага маштабнага праекта «Песні нашага круга». Творчы ансамбль беларускіх бардаў падрыхтаваў для канцэртнага выканання творы з залатога фонду аўтарскай песні Беларусі. Пры адборы важнае значэнне аддавалася музычнасці, напеўнасці, пазнавальнасці твораў і іх «народнасці».

18.07.2023 - 09:24

Выстава, прысвечаная ІІ Гульням краін СНД, адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. На ёй прадстаўлены музейныя работы, звязаныя са спартыўнай тэматыкай.

17.07.2023 - 09:56

З Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна прыехалі на «Славянскі базар» майстрыхі Жанна Жорава і Галіна Хальцова. Прайсці міма іх палаткі, якая раскінулася на плошчы Свабоды, і не затрымаць погляд нерэальна. Колькі ж тут прыгажосці з нашага беларускага золата - саломкі! Хітрасплеценыя рогі багацця, раскошныя абручы для тых, хто ведае толк у модзе, трывалыя кошыкі, хупавыя кветкі, лёгкія, здаецца вось-вось зазвіняць, званочкі…

11.07.2023 - 15:43

Упершыню геаграфічны фотаконкурс «Зямля мая беларуская» пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

— Спаборніцтва прымеркавана да Года міру і стварэння і заклікана аб'яднаць лепшыя здымкі пра Беларусь, яе жывапіснасць і разнастайнасць пейзажаў, унікальных людзей і самабытны ўклад іх жыцця. Таксама мерапрыемства дазволіць зацікавіць удзельнікаў беларускай гісторыяй, літаратурай, мастацтвам, архітэктурай, геаграфіяй, - праінфармавалі ў прэс-службе ВНУ.

11.07.2023 - 11:33

XVIII Міжнародны пленэр па кераміцы «АРТ-Жыжаль» стартуе ў Бабруйску 12 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

У гэтым годзе міжнародны пленэр па кераміцы будзе праходзіць на базе адпачынку «Вербкі» гасцінічнага комплексу ААТ «ФанДАК». Пленэр працягнецца 18 дзён. У ім прымуць удзел 18 прафесійных мастакоў-керамістаў з Беларусі, Расіі і Егіпта.

10.07.2023 - 12:01

Магілёўскі абласны мастацкі музей падрыхтаваў выставачны праект «Мастацтва Кітая». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

08.07.2023 - 22:43

Галоўны канцэрт «Будзе вельмі цікава!» завяршае праграму святкавання «Купаля» ў Александрыі Шклоўскага раёна. Музычна-забаўляльная праграма, разлічаная на дзве з паловай гадзіны, сабрала 3 тыс. гледачоў, а білеты на мерапрыемства былі раскуплены за некалькі тыдняў да яго пачатку.

08.07.2023 - 16:53

Больш за 500 майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з Беларусі і Расіі сабрала выстава-кірмаш «Абярэг міру і саюзнага адзінства». Мерапрыемства стала самым масавым на свяце «Купалле» ў Александрыі і ўпершыню праходзіць пад патранажам Саюзнай дзяржавы.

04.07.2023 - 16:33

Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.

04.07.2023 - 14:31

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») за час свайго існавання стала самым чаканым і адным з самых яркіх у годзе. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Круглянскага раёна і ўдзельніца народнага вакальнага ансамбля «Крынiчанька» Святлана Баранава.

30.06.2023 - 09:56

Галерэя пад адкрытым небам адкрылася ў самым цэнтры Магілёва, на ёй прадстаўлена 80 мастацкіх работ. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.

На плошчы Адзінства ўстанавілі дзясятак кубоў, на якіх размешчаны мастацкія работы. Канструкцыі замацаваны, а матэрыял, на які нанесены выявы, не баіцца непагадзі і яркага сонца.

29.06.2023 - 09:53

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне наведаюць не менш як 70 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

28.06.2023 - 16:37

На галоўны канцэрт свята «Купалле» ў Александрыі Шклоўскага раёна прададзены ўсе білеты. Двухгадзінная музычна-забаўляльная праграма 8 ліпеня збярэ 3 тыс. гледачоў, расказалі арганізатары ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

28.06.2023 - 11:48

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае 1 ліпеня на канцэрт «Вечар класічнай музыкі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Магілёўцы і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад вакальных твораў Эдварда Грыга, Міхаіла Глінкі, Мікалая Рымскага-Корсакава і іншых кампазітараў у выкананні студыі вакалу Магілёўскай абласной філармоніі.

Пачатак канцэрта ў 18.00.

27.06.2023 - 14:20

Адным з яркіх момантаў у праграме свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») стане выстава-кірмаш майстроў Саюзнай дзяржавы.

Сёлета адным з яркіх момантаў у праграме свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») стане выстава-кірмаш майстроў Саюзнай дзяржавы, якая пройдзе пад лозунгам: «Абярэг міру і саюзнага адзінства».