RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць выбудоўвае цесныя сяброўскія адносіны з Алтайскім краем

Магілёўскую вобласць у межах рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь наведала дэлегацыя Алтайскага краю на чале з намеснікам старшыні ўрада Алтайскага краю Аляксандрам Лук’янавым.

За 9 месяцаў бягучага года тавараабарот паміж Магілёўскай вобласцю і Алтайскім краем склаў больш за $8 млн і павялічыўся на 51%.

Звяртаючыся да гасцей з прывітальным словам, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар адзначыў, што паміж гэтымі рэгіёнамі ўжо склаліся ўстойлівыя знешнеэканамічныя сувязі.

«Экспарт Магілёўскай вобласці ў Алтайскі край перш за ўсё – гэта ліфты і ліфтавая прадукцыя, традыцыйная прадукцыя – шыны, сінтэтычныя валокны і ніткі комплексныя сінтэтычныя, – адзначыў Руслан Страхар. – Акрамя таго, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці знаходзіцца адно з падраздзяленняў Мінскага трактарнага завода – Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, якое таксама актыўна пастаўляе запасныя часткі да трактарнай тэхнікі і малыя трактары. Безумоўна, нам важна прасоўваць сваю прадукцыю, тым больш што традыцыйныя нашы тавары запатрабаваныя ў Расійскай Федэрацыі.

Што тычыцца імпарту з Алтайскага краю ў Магілёўскую вобласць, тут важкім элементам з’яўляецца пастаўка чыгуначных вагонаў, і гэты аб’ём даволі вялікі. Акрамя гэтага, вядуцца і пастаўкі частак рухомага саставу. Таксама актыўна закупляюцца мінеральныя рэчывы для вытворчасці касметычных сродкаў, насенне сланечніка, электрычныя воданагравальнікі і іншая прадукцыя. Усё гэта гаворыць аб тым, што ўжо ёсць цесны кантакт па пастаўках прадукцыі і мы рухаемся далей, глядзім у будучыню і гатовыя разглядаць пытанні кааперацыйных узаемадзеянняў і сумесных зборачных вытворчасцей».

Магілёўская вобласць традыцыйна выбудоўвае цесныя, сяброўскія адносіны з усімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і супрацоўніцтва з Алтайскім краем – не выключэнне.

«Яшчэ адным вельмі важным элементам з’яўляецца ўзаемадзеянне ў сферы навукі і адукацыі, – падкрэсліў Руслан Страхар. – І тут, нягледзячы на складаныя пандэмійныя перыяды апошніх гадоў, нашы ВНУ актыўна абменьваюцца вопытам.

Наша задача – падтрымаць існуючыя сувязі і вызначыць новыя напрамкі як у машынабудаванні, так і ў гуманітарных навуках, сельскай гаспадарцы. Невыпадкова сёння адзін са знакавых аб’ектаў для наведвання – сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, якая ўжо мае вопыт не проста навуковай дзейнасці, але і ўкаранення навуковых распрацовак як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.

Мы маем намер паглыбляць супрацоўніцтва як у эканамічнай сферы, так і ўмацоўваючы культурныя, гуманітарныя сувязі з Алтайскім краем».

Аб моцнай сувязі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь выказаўся і намеснік старшыні ўрада Алтайскага краю Аляксандр Лук’янаў, адзначыўшы неабходнасць далейшага ўзаемадзеяння.

«У нас выбудаваны добрыя ўзаемаадносіны. З кожным годам мы прырастаем па тавараабароце і вельмі зацікаўлены ў той прадукцыі, якую вырабляе Беларусь, у тым ліку Магілёўская вобласць, – сказаў Аляксандр Лук’янаў. – У першую чаргу гэта тэхніка, інвентар, цікавіць нас ліфтавая вытворчасць, з задавальненнем пазнаёмімся з перапрацоўчымі прадпрыемствамі. Трэба вучыцца ў тых, у каго лепш. І сёння лепш у вас, таму мы хочам запазычыць вопыт. А пры магчымасці – дасягнуць дамоўленасцей аб сумеснай вытворчасці.

У Алтайскім краі больш за 6 млн гектар складае пасяўная плошча, 43% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці, таму сельская гаспадарцы аддадзена асноўная ўвага дзейнасці ў рэгіёне. У Расіі мы кожны год займаем трэцяе-чацвёртае месца па пагалоўі буйной рагатай жывёлы. Мы трэція па вытворчасці малака, больш за 95–97 тысяч тон штогод вырабляем сыру і сырнага прадукту. Больш за 40% мясной прадукцыі вывозіцца за межы рэгіёна, кожная дзявятая тона мукі ў Расійскай Федэрацыі – гэта алтайская, больш за 30% круп – алтайскія, пры гэтым больш за 60% грэчневых круп на расійскім рынку – з нашага рэгіёна. Ад 40 да 80% вырабляемай у Алтайскім краі прадукцыі мы вывозім за межы рэгіёна. І, вядома, зацікаўлены ў доўгатэрміновых гандлёвых узаемаадносінах.

Што тычыцца навукі, мы шмат чулі аб Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і спадзяёмся на тое, што атрымаецца выбудаваць ўзаемаадносіны з нашай вядучай аграрнай ВНУ. Гатовыя працаваць па абмене студэнтамі. Напрыклад, у нас ёсць каледж сыраробства і нашы навучэнцы праходзяць стажыроўку на вашых прадпрыемствах. На працягу мінулага года адбылося пяць такіх заездаў.

Беларусь прыцягвае нас сваім машынабудаваннем. У нас ёсць шэраг прадпрыемстваў, якія працуюць афіцыйнымі дылерамі, на зборцы беларускай тэхнікі і нашы сельгаспрадпрыемствы з задавальненнем набываюць вашу тэхніку і працуюць на ёй. Бо камбайн «Палессе», трактар «Беларусь» карыстаюцца попытам у нашых аграрыяў – яны былі ёсць і будуць, іншых не трэба».

Зыходзячы з наяўнай структуры экспарту і імпарту выбудавана праграма наведвання дэлегацыяй Алтайскага краю прадпрыемстваў Магілёўшчыны ААТ «Магілёўліфтмаш», АAТ «Бабушкина Крынка», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат». Таксама запланавана паездка ў Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая