RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На абласным семінары-практыкуме абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

У Слаўгарадзе прайшоў абласны семінар-практыкум “Ахова нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны: метадычнае кіраўніцтва, рэкамендацыі”. Арганізатарам семінара-практыкума з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.

Удзельнікамі семінара-практыкума сталіспецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Магілёўскай вобласці.

Семінар практыкум пачаўся з наведвання выставы экспазіцыі “Спадчына Магілёўскага Падняпроўя”, дзе ўдзельнікі малі магчымасць пазнаёміцца з аб’ектамі нематэрыяльна-культурнай спадчыны Магілёўскай вобласці. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці маецца 14 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2021 №25 элементу «Беларускае мастацтва выцінанкі» на тэрыторыі Брэсцскай, Віцебскай, Гродненскай, Гомельскай, Магілёўскай (гг.Бабруйск, Горкі, Крычаў, Магілёў), Мінскай абласцей і г.Мінска» быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Далей семінар-практыкум складаўся з тэарэтычнай часткі.Сташкевіч Ала Барысаўна, эксперт Рэспублікі Беларусь Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), фасілітатар Глабальнай сеткі па павышэнню патэнцыяла ў рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, выступіла з нацыянальным дакладам на тэму “Перыядычная справаздачнасць 2021 г. па Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.)”. Яна таксама расказала аб інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны з удзелам супольнасцей, а таксама аб асноўных падыходах у адпаведнасці з Канвенцыяй 2003г. і аб этычных патрабаваннях да інвентарызацыі, аб свабоднай, папярэдняй і інфармаванай згоды носьбітаў на дзейнасць, звязаную з НКС.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь у межах выканання Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны разглядзела Каліноўская Алена Тадевушаўна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

Далей удзельнікаў семінара-практыкума чакаў круглы стол на тэму “Лепшыя практыкі аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь. Праблемы і перспектывы дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”, дзе выступілі запрошаныя эксперты.

У рамках праграмы семінара-практыкума ўдзельнікі наведалі помнік прыроды  рэспубліканскага значэння “Блакітная крыніца”, цэнтр экалогіі крынічнай вады, тэматычных пляцовак “Лясная – месца воінскай славы”, “Турыстычныя маршруты”, выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстроў-сыравараў Слаўгарадскага раёна.

Таксама была паказана тэатралізаванае прадстаўленне “Паданне аб “Блакітнай крыніцы”. Быў наведан Свята-Петра-ПаўлаўскіХрам-помнік вёскі Лясная і сустрэча з настаяцелем Храма Іераманахам Афанасіем.

Завяршыўся семінар-практыкум выставай-прэзентацыяй страў нацыянальнай кухні, якую прэзентавала Баранава Марыя Васільеўна, дырэктар ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна”.

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая