RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сістэма «Разумная база» дапаможа станцыі газазабеспячэння ў Бялынічах эканоміць да 10% спажываемых энергарэсурсаў

Сістэма «Разумная база» дапаможа станцыі газазабеспячэння РГС РУП «Магілёўаблгаз» у Бялынічах эканоміць да 10% спажываемых энергарэсурсаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Абноўленая станцыя адкрылася ў верасні. Пасля рэканструкцыі яна цалкам змяніла знешні выгляд. Тут «асвяжылі» адміністрацыйны будынак і заправачную станцыю, пабудавалі новыя гаражы, укаранілі тры кампаненты сістэмы «Разумная база», дзякуючы якім зараз можна не толькі кантраляваць працэсы спажывання рэсурсаў, але і аддалена кіраваць імі.

Адзін з кампанентаў – дыспетчарызацыі энергарэсурсаў. Гэта комплекс, які складаецца з прыбораў уліку электраэнергіі, вады, цяпла, газу, сістэмы перадачы даных і праграмнага забеспячэння. Сістэма дазваляе весці бесперапынны ўлік і рабіць аналіз спажывання ўсіх відаў рэсурсаў па зададзеных прамежках часу (гадзінах, днях, месяцах, гадах) і аб’ектах. Аналіз даных можа быць прадстаўлены ў выглядзе табліц і графікаў і можа быць прагледжаны на мабільных прыладах (тэлефон, планшэт, камп’ютар).

Таксама «Разумная база» ўключае кіраванне вонкавым асвятленнем. 20 святлодыёдных радыёкіраваных свяцільнікаў з дапамогай мабільнайпрылады праграмуецца па часу ўключэння і выключэння, а таксама па магутнасці светлавога патоку (ад 0 да 100%). Кожны свяцільнік мае сваю праграму.

Што тычыцца кіравання ацяпленнем, то, акрамя сістэмы аўтаматызацыі самой міні-кацельні, рэалізавана магчымасць падтрымання розных тэмператур паветра ў розных групах памяшканняў у залежнасці ад іх прызначэння, рэжыму працы персаналу і г. д. Кіраванне адбываецца таксама праз мабільную прыладу з дапамогай радыёкіраваных тэрмазапорных клапанаў на радыятарах ацяплення.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая