Спорт
Студэнты Магілёўскага ўніверсітэта харчавання распрацавалі меню для ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання працуе над арганізацыяй харчавання атлетаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца летам у Мінску.
З 1 лютага выкладчыкі ВНУ адправяцца на інструктаж повараў, якія будуць гатаваць для спартсменаў, а студэнты навучальнай установы ўжо распрацавалі спецыяльнае меню: іх дыпломныя работы прысвечаны харчаванню атлетаў, якія прадстаўляюць розныя віды спорту.
Студэнты МДУ імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец», узялі ўдзел каманды з 26 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.
Прадстаўнікі нашай ВНУ саступілі ў камандным заліку толькі спартсменам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Бронза дасталася Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі дзесяць медалёў на турніры па дзюдо памяці Андрэя Мельнікава
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі дзесяць медалёў на адкрытым XXVI традыцыйным турніры па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава.
Каманда Магілёўскага «Гарводаканала» стала пераможцам зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ
Каманда Магілёўскага ДКУП «Гарводаканал» стала пераможцам XIII зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Хоцімскі раён стаў абсалютным пераможцам абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер»
Хоцімскі раён стаў абсалютным пераможцам у камандным заліку абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Ірына Папкова.
За ўзнагароды на лыжнай трасе ў Пячэрскім лесапарку ў спрынце і эстафеце змагалася каля 280 дзяцей з 23 каманд. Гэта навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 11 да 16 гадоў – найлепшыя са школьнікаў, якія прынялі ўдзел у раённых і мясцовых этапах.
Магілёўскі СК «Алімпіец» збярэ наймацнейшых лёгкаатлетаў краіны на чэмпіянаце Беларусі ў памяшканні
У Магілёве 28-30 студзеня пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Месца правядзення зімовых чэмпіянатаў краіны даўно замацавалася за Магілёўскім СК «Алімпіец». Тут традыцыйна збіраюцца топавыя Беларускія лёгкаатлеты, якія дэманструюць годныя вынікі, волю да перамогі і сапраўдную барацьбу за званне чэмпіёна.
Фіналістаў рэгіянальнага этапу спаборніцтваў «Залатая шайба»ў дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня ў Магілёўскай вобласці
Каманды-ўдзельніцы абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст Магілёўскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Людміла Манёнак.
Абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК пройдзе ў Бабруйску
XIII абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, арганізацый, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці пройдзе ў Бабруйску 25-26 студзеня. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным аб’яднанні прафсаюзаў.
У спаборніцтве возьмуць удзел 28 каманд, якія аб’яднаюць у сваіх радах больш за 760 чалавек. Сярод асноўных спартыўных дысцыплін, прадстаўленых на спаборніцтвах, – стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, валейбол, шашкі, плаванне, перацягванне канату, дартс, лыжныя гонкі і эстафета.
Фінальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць 25 студзеня ў Магілёве
Фінальныя спаборніцтвы ХІІІ зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць у Магілёве 25 студзеня. Мерапрыемства збярэ без малога 30 каманд камунальных прадпрыемстваў рэгіёна, адзначыў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Студэнты разыграюць у Магілёве ўзнагароды Рэспубліканскай універсіяды па лёгкай атлетыцы ў памяшканні
Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Кацярына Суслянкова.
Гарадское зімовае спартыўнае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня
Гарадское зімовае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня. Спартыўныя спаборніцтвы стартуюць у 10.00 каля «Бабруйск-Арэны».
За права стаць пераможцам пазмагаюцца дзяржслужачыя, фізкультурнікі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, падлеткавых клубаў і інш. У лыжных забегах на дыстанцыях 1 200 і 800 м. Акрамя таго, праграма свята ўключае спаборніцтвы па перацягванні каната, падняцці гіры і армрэслінгу.
Магілёў упершыню прыме фінал кубка Беларусі па міні-футболе
Вырашальны матч фіналу кубка Беларусі па міні-футболе ўпершыню пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Сустрэча адбудзецца 3 сакавіка ў спарткомплексе «Алімпіец».
Зараз каманды вядуць барацьбу на стадыі 1/4 фіналу. Сярод саіскальнікаў трафея – лідскі «Лідсельмаш», мінскія «Сталіца», «Ахова-Дынама» і «Тэрыторыя», мікашэвіцкі «Граніт», а таксама гомельскія клубы «БЧ» і «ВРЗ».
Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца 12 студзеня ў Магілёве
Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 12 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ФК «Днепр».
У штогадовым мемарыяле, які ў гэтым годзе пройдзе ў шосты раз, прымуць удзел каманды магілёўскай «Надзеі», мінскіх «Космаса» і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», а таксама зборная абласцей «Рэгіён».
Каля 100 спартсменаў разыграе ўзнагароды рэспубліканскага турніру па боксе памяці Генрыха Рыўкіна ў Магілёве
X адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-19 студзеня ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК «Алімпіец», паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.
Паводле слоў суразмоўцы, у абласны цэнтр з’едзецца каля 100 спартсменаў. У турніры возьмуць удзел спартсмены з усіх абласцей Беларусі. Пацвердзілі заяўку прадстаўнікі Украіны. Пад пытаннем пакуль застаецца прыезд баксёраў з Расіі і Літвы.
Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»
Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне «А».
Горацкі «Сокал» пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба»ў старэйшай групе дывізіёна «А»
Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6.
Сёння ў 16.00 на лядовай пляцоўцы Палаца спорту «Сокал»скрыжуе клюшкі з «Паўночнай сталіцай» з Віцебска. Апошняя напярэдадні буйна саступіла «Атланту» з Кобрына – 2:10. З гэтай дружынай горацкія хлопцы сустрэнуцца 5 студзеня.
Горацкі «Сокал» пазмагаецца за ўзнагароды фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба» ў старэйшай групе дывізіёна «А»
Горацкі «Сокал» «прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002-2004 года нараджэння (дывізіён «А»). Турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на «Чыжоўка-Арэне» і ў Палацы спорту, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на турніры па цяжкай атлетыцы ў Катары
Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у горадзе Доха.
Больш за 110 спартсменаў збярэ ў Магілёве турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава
Адкрыты XXVI традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Турнір збярэ на арэне спартыўнага комплексу «Алімпіец» больш за 110 спартсменаў 1999-2003 года нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. 25 студзеня камплекты ўзнагарод у васьмі вагавых катэгорыях разыграюць юніёры. На наступны дзень на татамі выйдуць юніёркі.
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».
Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30.
Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.
Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе ў Магілёве 19 мая
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ.
Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў.
Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымаў Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м – Гомель. Барацьбу за гэты трафей працягваюць БАТЭ, «Шахцёр», брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Слуцк», «Днепр», «Іслач» і «Крумкачы».
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане рыхтуюцца выступіць пяць прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
Переводчик