Спорт
Удзельнікі ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску сёння разыграюць 8 камплектаў узнагарод
Сёння ўдзельнікі ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску разыграюць 8 камплектаў узнагарод у 6 відах спорту.
Два камплекты медалёў знойдуць сваіх уладальнікаў у спаборніцтвах па шашэйных велагонках. У 10.00 на старт індывідуальнай гонкі на 28,6 км выйдуць жанчыны, а ў 13.00 пачнецца мужчынская гонка.
Беларускія лучніцы падтрымаюць Магілёўскі абласны комплексны ЦАР
Уладальнікі срэбра ў камандным першынстве па стральбе з класічнага лука II Еўрапейскіх гульняў у межах праекта «Алімпійскі шлях» вырашылі падтрымаць калег з рэгіёна. Пра гэта расказала галоўны трэнер нацыянальнай жаночай каманды па стральбе з лука Кацярына Цімафеева ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«У нашай камандзе дзве прадстаўніцы Магілёўскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву – Карына Дзёмінская і Ганна Марусава, таму разам мы прынялі рашэнне перавесці сродкі ў памеры Br 10 тыс. на развіццё гэтай установы», – падкрэсліла галоўны трэнер.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў самбістку Анжэлу Жылінскую з заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па самба Анжэлу Жылінскую з заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«На радасць нашых заўзятараў твая перамога ярка і магутна завяршыла гэты спаборніцкі дзень», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што поспехі беларускіх самбістаў стануць добрым арыенцірам для ўсіх членаў нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь, якім трэба будзе змагацца на спартыўных арэнах Радзімы за званне пераможцаў Еўрапейскіх гульняў.
Пераможцаў другога этапа адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе вызначаць 29 чэрвеня ў Магілёве
Другі этап адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па спартыўным пейнтболе пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве. Пра гэта паведаміў вядучы спецыяліст абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.
Плануецца, што за перамогу ў спаборніцтвах, якія прыме спартыўна-трэніровачная база ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 77), пазмагаецца каля 10 каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі.
Па выніках выступленняў суддзі вызначаць пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.
Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю ўрачыстага адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў
Белтэлерадыёкампанія як асноўны вяшчальнік ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года прадаставіць увазе тэлегледачоў прамую трансляцыю ўрачыстага адкрыцця кантынентальнага спартыўнага форуму, якая адбудзецца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Прамую трансляцыю ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў у 21.50 пачнуць весці «Беларусь 1», «Беларусь 5», «Беларусь 5. Інтэрнэт», а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by.
У Мінску адкрываюцца II Еўрапейскія гульні
У Мінску сёння адкрываюцца II Еўрапейскія гульні. У маштабным спартыўным форуме прымуць удзел 4 тыс. атлетаў з 50 краін кантынента.
Сталіца Беларусі раней ніколі не прымала такой значнай спартыўнай падзеі. За перапетыямі барацьбы на спартыўных пляцоўках будуць сачыць не толькі ў Еўропе, але і ў многіх краінах Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Спаборніцтвы па 15 відах спорту змогуць убачыць больш за 500 млн тэлегледачоў.
Фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў будуць працаваць у Магілёве і Бабруйску (абноўлена)
Фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў арганізуюць па ўсёй краіне. У Магілёве яна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці, у Бабруйску – на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі маючага адбыцца спартыўнага форуму.
Больш за 160 тыс. білетаў прададзена на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў
На мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў прададзена больш за 160 тыс. білетаў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Аляксей Багдановіч.
«На ўчарашнюю раніцу было прададзена больш за 160 тыс. білетаў. Сёння лічба напэўна будзе павялічана, - сказаў Аляксей Багдановіч. - Першапачаткова планавалася прадаць 190 тыс., але з улікам пашырэння магчымасцей для гледачоў колькасць павялічылася да 250 тыс.».
Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску
Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня ў Мінску. У гэты дзень Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» ў Мінску прыме больш за 22 тыс. гледачоў, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі будучага спартыўнага форума.
«Цырымонія адкрыцця – гэта шоу, якое больш ніколі не паўторыцца, – адзначылі суразмоўцы. – Сцэнарый, дэкарацыі, складаныя харэаграфічныя пастаноўкі, музычныя нумары і многія іншыя арыгінальныя рашэнні – усё гэта ствараецца спецыяльна для мінскай цырымоніі. Убачыць гэта на свае вочы яшчэ раз проста немагчыма».
II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню
II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню. Асноўная мэта – забеспячэнне права ўсіх, хто не паліць (спартсменаў, валанцёраў, гасцей, дзяцей), дыхаць чыстым паветрам, папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.
На фан-зонах для курэння вызначаць спецыяльныя месцы. Таксама абмежаванні курэння будуць уведзены ў кафэ і рэстаранах на тэрыторыі спартыўных збудаванняў, у таксі, у гасцініцах, дзе будуць пражываць удзельнікі і госці, у Вёсцы спартсменаў.
Спартсмены Магілёўскай вобласці занялі другое агульнакаманднае месца на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па скачках на батуце
Рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў па скачках на батуце прымаў Магілёў. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «БАГІМА» імя А. Р. Мішчанкі.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 70 спартсменаў 2003 года нараджэння і маладзейшыя. Па выніках выступленняў прадстаўнікі Магілёўшчыны занялі другое месца ў агульнакамандным заліку першынства. Найлепшымі сталі батутысты Віцебшчыны. Бронза дасталася атлетам Гомельскай вобласці.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па спартыўнай гімнастыцы
Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па спартыўнай гімнастыцы завяршылася сёння ў Магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма».
Каля 150 тыс. білетаў прададзена на ІІ Еўрапейскія гульні
На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.
Міжнародны вяшчальны цэнтр ІІ Еўрапейскіх гульняў пачне працаваць з 17 чэрвеня
Міжнародны вяшчальны цэнтр (МВЦ), які забяспечыць трансляцыю ІІ Еўрапейскіх гульняў, пачне працаваць у Мінску з 17 чэрвеня. З арганізацыяй важнага для спартыўнага форуму аб'екта ў Футбольным манежы азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.
Трэнер Уладзімір Сініцын узначаліў ХК «Бабруйск»
Новым галоўным трэнерам хакейнага клуба «Бабруйск» стаў Уладзімір Сініцын, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.
Спецыяліст змяніў на гэтай пасадзе Васіля Панкова, які ў новым сезоне будзе ўзначальваць «Баранавічы».
Каля 130 тыс. білетаў прададзена на II Еўрапейскія гульні
На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 130 тыс. білетаў. З агульнай колькасці балельшчыкаў, якія маюць намер наведаць спаборніцтвы, госці з-за мяжы складаюць 10-15 працэнтаў, паведаміла вядучы спецыяліст па маркетынгу фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» Наталля Новік.
Найбольш актыўныя пакупнікі - расіяне, але, як адзначылі ў дырэкцыі, чакаюцца госці з Блізкага Усходу, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.
Генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 19 чэрвеня
Генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 19 чэрвеня, паведаміў начальнік упраўлення па цырымоніях і культурнай праграме фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Сяргей Хоміч.
Удзельнікі эстафеты «Полымя свету» пранеслі факел па Бабруйску
Эстафета «Полымя свету» завяршае сваё падарожжа па Магілёўскай вобласці ў Бабруйску.
У пунктах пропуску Гродзенскай мытні для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры
У пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсменаў, а таксама ўстанавілі 50 новых інфармацыйных электронных табло, паведамілі ў мытні.
Асобныя калідоры будуць абазначаны лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў на інфармацыйным табло. «Спартсменам і балельшчыкам, для якіх на перыяд спаборніцтваў устаноўлены спрошчаны парадак афармлення, трэба будзе прайсці па такім калідоры і прадаставіць супрацоўніку мытні пашпарт, а таксама дакументы на транспарты сродак», - адзначылі ў Гродзенскай мытні.
II Еўрапейскія гульні: набыць квіткі можна хутка і зручна
Балельшчыкі, якія плануюць наведаць спартыўныя мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, могуць набыць квіткі хутка і зручна на сайце minsk2019.ticketpro.by, паведамілі ў прэс-службе фонду гульняў.
Дабрачынныя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom пройдуць у Магілёўскай вобласці разам з эстафетай «Полымя свету»
У Брэсце 12 мая пачала сваё «бегавое» падарожжа па краіне эстафета «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў, а разам з ёй стартавалі і «Еўрапейскія забегі» #velcombegom. Гэта вялікі дабрачынны праект у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, які сёлета стаў, па сутнасці, параскладнікам II Еўрапейскіх гульняў.
Найлепшыя дваровыя каманды Магілёўскай вобласці пазмагаюцца ў футбольным турніры «Скураны мяч»
Абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» пройдуць з 29 мая па 2 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.
У Магілёве на стадыёне ДЮСШ «Юнацтва» (пр-т Міру, 4) і ў аграгарадку Вейна адбудзецца шэраг вырашальных матчаў. Пераможцы занальных этапаў спаборніцтваў будуць змагацца за магчымасць прадставіць рэгіён на рэспубліканскім фінале.
Магілёўская арт-каманда па футболе пазмагаецца ў юбілейным матчы з юнацкай зборнай навучэнцаў устаноў адукацыі горада
Магілёўская футбольная каманда «Днепр Stars», у склад якой уваходзяць артысты, работнікі рэгіянальнага тэлебачання, фатографы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій, правядзе юбілейны матч 31 мая на стадыёне «Спартак». Супернікам арт-суполкі стане юнацкая зборная каманда навучэнцаў устаноў адукацыі горада на Дняпры. Гульню прымяркуюць да Дня абароны дзяцей.
Амаль 15 тыс. валанцёраў БРСМ будуць працаваць на II Еўрапейскіх гульнях
Амаль 15 тыс. валанцёраў БРСМ будуць працаваць на II Еўрапейскіх гульнях, расказаў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк у эфіры тэлеканала СТБ.
Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Peace and unity» 27 мая наведаюць Бабруйск
Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Beibitshilik jane birlik. Peace and unity», прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана і Году моладзі, 27 мая наведаюць Бабруйск. Для гасцей арганізуюць экскурсію па горадзе.
Велапрабег стартаваў у Лондане 30 красавіка. У планах у шасцярых яго ўдзельнікаў – пераадолець 5 830 км, перасячы тэрыторыі сямі краін і больш за 50 гарадоў. У іх ліку Брэст, Бяроза, Мір, Мінск, Бабруйск, Гомель. Са славутасцямі беларускіх гарадоў казахі азнаёмяцца 23-29 мая.
Каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў будуць парковачныя месцы для інвалідаў
Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Паштовая прадукцыя да II Еўрапейскіх гульняў выпушчана ў Беларусі
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».
Адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл па парашутным спорце прымае Бабруйск
Адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл па парашутным спорце праходзіць у Бабруйску, паведамляецца на сайце Міністэрства абароны.
У чэмпіянаце, які працягнецца да 25 мая на базе 83-га інжынернага аэрадромнага палка Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, удзельнічае 16 мужчынскіх і 6 жаночых каманд, якія прадстаўляюць Узброеныя Сілы і аэраклубы ДТСААФ Беларусі, а таксама адна мужчынская і адна жаночая каманды ад УС Расіі.
Праграма ўключае практыкаванні па класічным парашутызме (скачкі з парашутам на дакладнасць прызямлення і індывідуальныя акрабатычныя скачкі).
«Беларусь 4 “Магілёў”» пакажа сустрэчу агню II Еўрапейскіх гульняў у абласным цэнтры
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў нашу вобласць 30 мая. Да 4 чэрвеня «Полымя міру» пабывае ў Магілёве, Бабруйску, Горках, Шклове, Быхаўскім і Слаўгарадскім раёнах.
Тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» пакажа ў запісе сустрэчу агню ў абласным цэнтры і канцэрт з плошчы Славы. Эфіры: 1 чэрвеня – 21.00, 2 чэрвеня – 10.40.
Медалі ІІ Еўрапейскіх гульняў прадставілі ў Мірскім замку
Медали II Европейских игр представили в Мирском замке.
Переводчик