Спорт
Юныя гімнасты Магілёва прывезлі ўзнагароды з рэспубліканскіх спаборніцтваў «Юны чэмпіён»
У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Усяго 3 звароты паступіла ў Магаблвыканкам на «гарачую лінію» па пытанні якасці аказання паслуг установамі спорту і турызму
У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб арганізацыі работы па фізічным выхаванні моладзі, аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, магчымасцях заняткаў у спартыўных гуртках і секцыях, стварэнні умоў для самастойных заняткаў спортам. Таксама грамадзяне маглі пакінуць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Выхаванец СДЮШАР «Багіма» заваяваў сярэбраны медаль у Токіа
Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
На працягу чатырох дзён ішла барацьба за 32 камплекты медалёў: у індывідуальных і сінхронных скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе.
Беларусы – прызёры чэмпіянату свету па танцах на інвалідных калясках
Серебряные медали на чемпионате мира по танцам на инвалидных колясках завоевала белорусская пара Анна Сиротюк и Игорь Кулешов. Анна - из Бреста, Игорь - могилевчанин.
Магіляўчанка Наталля Ластачкіна трапіла ў спіс 30 найлепшых міні-футбалістак планеты
Магіляўчанка Наталля Ластачкіна трапіла ў спіс 30 найлепшых міні-футбалістак планеты. Пра гэта паведамляе сусветны партал «Futsal Planet».
Выхаванец Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе КС па спартыўнай гімнастыцы ў Котбусе
Выхаванец Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які завяршыўся ў Котбусе (Германія).
Адкрыты турнір па міні-футболе сярод дзяцей пройдзе 30 лістапада ў Круглым
Адкрыты турнір па міні-футболе сярод дзяцей, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пройдзе 30 лістапада ў Круглым Магілёўскай вобласці, паведаміў старшыня Круглянскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Алег Уладыка.
Бабруйская «Белшына» стала чэмпіёнам першай лігі па футболе
Завяршыліся матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. «Белшына» ў выязным матчы перамагла сталічны клуб НФК з лікам 2:1. У бабруйчан адзначыліся Раман Салімаў і Юрый Паўлюкавец.
Набраўшы 68 ачкоў, «Белшына» заваявала залатыя медалі чэмпіянату. «Срэбра» ў футбалістаў «Смалявіч» (клуб набраў 64 ачкі), а «бронзу» заваяваў дэбютант чэмпіянату – брэсцкі «Рух». Па найлепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў брэстаўчане апярэдзілі гомельскіх чыгуначнікаў.
«Рух» згуляе ў стыкавых матчах з 14-й камандай вышэйшай лігі.
Магілёўскі аблвыканкам 25–29 лістапада вывучыць меркаванне насельніцтва аб якасці аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту
Магілёўскім аблвыканкамам 25–29 лістапада будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту.
Аб фактах няякаснага абслугоўвання, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы ў названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14. 00 да 17.00 па нумары (80222) 23 02 55.
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды мемарыяла Тані Карпінскай
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец».
Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
Круглянская спартыўная школа памяняе прапіску
У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
«Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
«Турнір спартыўнай славы» збярэ ў Магілёве юных гімнастаў з чатырох краін
У Магілёўскім Палацы гімнастыкі 26–30 лістапада ўпершыню пройдуць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Сваімі выступленнямі гледачоў пацешаць каля 100 таленавітых спартсменаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў з Латвіі, Расіі, Украіны і Беларусі. Перамога для многіх з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дазволіць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе. За ўзнагароды турніру змагаліся прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны. У фінальным матчы МДУХ быў мацнейшы за сталічны БНТУ – 1:0.
Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне
Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне.
58-гадовы асілак выціснуў 24-кілаграмовыя гіры лежачы на працягу гадзіны 2498 разоў. Вячаслаў Харанека прэтэндуе на сусветны рэкорд: вынік можа быць зафіксаваны ў кнізе Гінеса.
Снегаходам і трасаўкладчыкам папоўнілася спартыўная база Чавускай СДЮШАР
У Чавусах адбылася сустрэча алімпійскіх чэмпіёнаў з выхаванцамі мясцовай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
У Чавусах 5 лістапада пройдзе свята «Сустрэча з чэмпіёнамі»
У Чавусах 5 лістапада пройдзе свята «Сустрэча з чэмпіёнамі». На мерапрыемства, якое пачнецца ў 16.00 у мясцовым доме культуры, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Прадстаўніца Магілёўшчыны заваявала бронзавую ўзнагароду на маладзёжным чэмпіянаце свету па самба
У Ташкенце (Узбекістан) завяршылася першынство свету па самба сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак 1998-2001 гадоў нараджэння. Турнір сабраў 370 спартсменаў з 29 краін.
У вагавой катэгорыі +75 кг у дзяўчат уладальніцай бронзавага медаля стала прадстаўніца Магілёўшчыны Анастасія Грышчанка. На шляху да п’едэстала яна атрымала некалькі перамог, але ў паўфінале саступіла Кацярыне Чоўгун з Украіны. У фінальным паядынку тытул пераможцы першынства свету заваявала расіянка Эліс Старцава.
Нацыянальны рэкорд у лёгкай атлетыцы ўстанавіла магіляўчанка Вольга Рагаўцова
Магіляўчанка Вольга Рагаўцова – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод глухіх.
Спаборніцтвы прайшлі ў нямецкім горадзе Эсэн. Наша спартсменка апынулася ў тройцы наймацнейшых у марафоне. Больш за 42 км Вольга Рагаўцова пераадолела за 3 гадзіны 3 хвіліны і 55 секунд, што стала нацыянальным рэкордам Беларусі ў падобных турнірах.
Серабро на марафонскай дыстанцыі чэмпіянату Еўропы сярод глухіх – найлепшае дасягненне ў кар’еры магілёўскай спартсменкі.
У «Магілёўскім Мэбелаін марафоне» прыняло ўдзел больш за 5 тыс. чалавек
У «Магілёўскім Мэбелаін марафоне» прыняло ўдзел больш за 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Магіляўчане выйгралі чэмпіянат Польшчы па танцах на інвалідных калясках
Магіляўчане Ганна Іванова і Міхаіл Жыгалаў перамаглі ў еўрапейскай праграме на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па танцах на інвалідных калясках. Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Ламянкі.
Таварыскім матчам адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах
Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе.
Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі.
Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў.
Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра.
Уваход на гульні свабодны.
Пуцёўкі ў элітны раўнд атрымаюць дзве найлепшыя каманды квартэта, а таксама чатыры найлепшыя ўладальнікі трэціх месцаў па выніках матчаў супраць двух сапернікаў, якія фінішавалі вышэй.
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч стаў пераможцам марафону «Суткі бягом»
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын.
«Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.
Магіляўчанка Вольга Бадзелька паказала найлепшы вынік сярод усіх удзельнікаў прадстаўнічага турніру ў Казахстане на 3-й дошцы
Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.
Удзельнікамі «Мебелаін марафону» ў Магілёве стануць спартсмены з пяці краін
Удзельнікамі традыцыйнага «Мебелаін марафону», які пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка, стануць спартсмены з пяці краін. Заяўкі ўжо падалі прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі.
Спартыўнае свята пройдзе ў самым цэнтры горада – на плошчы Славы. Яго ўдзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых мясцинах Магілёва. Свята ўнікальнае для нашай краіны спалучэннем спартыўнага і культурнага складнікаў праграмы – мерапрыемства не абмяжоўваецца толькі спартыўнымі забегамі, а ўключае яшчэ і шырокую забаўляльную частку.
Адкрыты турнір па бодзібілдынгу і фітнесу «Кубак жалезнага льва» адбудзецца 5 кастрычніка ў Магілёве
Адкрыты турнір «Кубак жалезнага льва» шосты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 5 кастрычніка ў 9.00 у Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры.
Акрамя беларускіх атлетаў, у турніры возьмуць удзел госці з Казахстана і расійскіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў дзевяці намінацыях: бодзібілдынг, класік фізік, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, фітнес-бікіні, бодзіфітнес, Fit-Model, Wellness Fitness і дзіцячы фітнес.
Ірына Курачкіна выйграла бронзу на ЧС па барацьбе ў Нур-Султане і заваявала алімпійскую ліцэнзію
У трэці дзень чэмпіянату свету па жаночай барацьбе, які праходзіць у НурСултане, Ірына Курачкіна (57 кг) заваявала бронзавы медаль і алімпійскую ліцэнзію.
У паядынку за трэцяе месца Ірына Курачкіна, якая перамагла ў суцяшальнай сутычцы расіянку Марыну Сіманян (19:8), не пакінула шанцаў польскай спартсменцы Ёвіце Вжэсень (4: 0). Гэта ўзнагарода пакуль адзіная для беларусаў на планетарным першынстве па барацьбе.
Залаты медаль зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце прынёс магіляўчанін Мікіта Уколаў
Чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце стаў магіляўчанін Мікіта Уколаў. Як паведамілі ў МНС, XV Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце сярод мужчын пачаўся ў Саратаве 11 верасня. Адначасова з ім праходзяць Шосты чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце сярод жанчын, Дзявяты чэмпіянат свету сярод юнакоў і юніёраў і Пяты – сярод дзяўчат і юніёрак.
У Магілёве праваахоўнікі і спартсмены разам рыхтуюць падлеткаў да рэспубліканскага турніру па міні-футболе
У Магілёве праваахоўнікі і спартсмены разам рыхтуюць падлеткаў да рэспубліканскага турніру па міні-футболе. На працягу некалькіх тыдняў яны праводзяць вучэбна-метадычны збор для непаўналетніх хлопцаў, з якімі будуецца прафілактычная праца, расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС г. Магілёва Алена Сіманава.
Переводчик