Наймацнейшыя юныя зоркі беларускай акрабатыкі разыграюць камплекты ўзнагарод у Магілёве
Рэспубліканскія спаборніцтвы «Зоркі беларускай акрабатыкі» пройдуць 21-23 мая ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі. За званне найлепшых будзе змагацца каля 50 удзельнікаў ва ўзросце ад 12 гадоў і больш з усёй краіны. Выступяць акрабаты ў пяці відах: жаночыя і мужчынскія парныя практыкаванні, жаночыя «тройкі», мужчынскія «чацвёркі» і змешаныя пары.
Магілёўскі «ЦАР-Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі па баскетболе
Магілёўскі «ЦАР-Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай федэрацыі баскетбола.
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прыбыла ў Беларусь
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» прыбыла ў Беларусь. Цырымонія сустрэчы адбылася 12 мая на беларуска-польскай мяжы ў міжнародным пункце пропуску «Варшаўскі мост».
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўным пейнтболе прайшоў у Магілёве
Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе прайшоў у Магілёве.
Касцюковічы прымуць спартакіяду кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці
XII спартакіяда кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 18 мая ў Касцюковічах. Пра гэта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама. У спаборніцтвах прыме ўдзел 16 каманд, якія складаюцца з прадстаўнікоў кіруючага складу УУС і нададзеных падраздзяленняў, а таксама абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС і тэрытарыяльных АУС вобласці.
Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 11 мая
Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 11 мая. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Плануецца, што за перамогу ў спаборніцтвах, якія прыме спартыўна-трэніровачная база ПК «Рубікон» (вул. Сурганава 77), пазмагаецца 10 зборных каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, ГА «Беларуская федэрацыя пейнтбола», пейнтбольны клуб «Рубікон» горада Магілёва.
Бабруйчанін Вячаслаў Харанека ўстанавіў 160-ы рэкорд у кар’еры і прысвяціў гэта дасягненне 75-годдзю вызвалення Беларусі
Вядомы асілак з Бабруйска Вячаслаў Харанека ўстанавіў 160-ы рэкорд у кар’еры. Адбылося гэта сёння ў час XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».
Акрэдытаваных на ІІ Еўрапейскіх гульнях замежных грамадзян вызваляць ад рэгістрацыі ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 164, якім комплексна ўрэгуляваны пытанні правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» пройдзе 5 мая
Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» пройдзе 5 мая ў абласным цэнтры. Традыцыйнае спартыўна-масавае мерапрыемства адкрые новы веласезон, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Белтэлерадыёкампанія пакажа ўвесь маршрут эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў
Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга. «Аўтары дзённікаў кантынентальнага форуму «Игры.by» Станіслаў Ліпскі і Андрэй Казлоў адправяцца ў цэнтр Рыма, каб разам са знакамітымі спартсменамі даць старт эстафеце агню ва ўнікальным музеі «Алтар свету». Запаляць факел нашы алімпійскія чэмпіёны, імёны якіх 3 мая першымі даведаюцца гледачы“Беларусь 1”», – расказалі ў прэс-службе.
«Белпошта» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла канверт і картку
«Белпошта» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла мастацкія маркіраваныя канверт і картку. Дызайн для навінак паштовай прадукцыі распрацавала Марына Віткоўская, паведамілі на прадпрыемстве. Канверт паступіў у продаж ужо з 19 красавіка, картку можна будзе набыць з 25 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі, магазіне «Филателия», а таксама ў інтэрнэт-магазіне «Белпошты».
Цяжкаатлетка Дар’я Навумава падзяліліся ўражаннямі ад выступлення на ЧЕ ў Батумі
Цяжкаатлетка Дар’я Навумава падзяліліся ўражаннямі ад нядаўняга выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі. Спартсменка, якая прывезла з Грузіі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы, пакуль сканцэнтравана на найбліжэйшых стартах – у верасні ў Тайландзе пройдзе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. «Пасля чэмпіянату Еўропы ў нас быў тыдзень для адпачынку. Цяпер пачынаем трэніравацца, рыхтуемся да чэмпіянату свету», – сказала спартсменка. Па словах дзяўчыны, кожны тыдзень у яе дзевяць трэніровак працягласцю каля дзвюх гадзін.
Спецыяльныя туры на спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў арганізуюць для дзяцей з рэгіёнаў
Экскурсійныя туры ў Мінск з наведваннем спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па пэўных відах спорту прапануюць дзецям і заўзятарам з рэгіёнаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтркурорт» Алег Міхайлаў падчас выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў.
Магілёўскі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў ліцэнзію на II Еўрапейскія гульні
Магілёўскі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў ліцэнзію на II Еўрапейскія гульні падчас кантынентальнага форуму па спартыўнай гімнастыцы ў польскім Шчэцыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багима», дзе трэніруецца спартсмен.
Усе аб'екты ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць гатовы да 15 мая
Усе аб'екты для правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць поўнасцю падрыхтаваны да 15 мая бягучага года. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта прэм'ер-міністр Сяргей Румас, які ўзначальвае аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.
Каля 600 юнакоў і дзяўчат з трох краін разыграюць узнагароды турніру па вольнай барацьбе памяці братоў Івановых у Крычаве
V рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат памяці братоў Івановых пройдзе 18-20 красавіка ў Крычаве. У манежы для гульнявых відаў спорту мясцовага ФАКа за месцы на п’едэстале будзе змагацца каля 600 удзельнікаў у складзе 30 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Спартсмены разыграюць медалі ў 27 вагавых катэгорыях. Пераможцам і прызёрам спаборніцтва ўручаць медалі і дыпломы адпаведных ступеняў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Дар’ю Навумаву з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце Еўропы
Дарагая Дар’я! Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую з перамогай на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы. Дзякуй за яркае выступленне. Жыхары Магілёўшчыны ганарацца, што ў гонар ураджэнца вобласці гучаў гімн Беларусі на прэстыжным міжнародным старце. Хай гэты поспех натхніць вас на новыя спартыўныя здзяйсненні. Поспехаў, упартасці і настойлівасці. Старшыня аблвыканкама Л. К. Заяц
Спартсменка Магілёўскай вобласці Дар’я Навумава заваявала золата ЧЕ па цяжкай атлетыцы ў Батумі
Спартсменка Магілёўскай вобласці Дар’я Навумава заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія). У вагавой катэгорыі да 76 кг сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 стабільна правяла сваё выступленне, паказаўшы вынік 242 кг (106+136 кг). Адзін з лідараў у гэтай вазе іспанка Лідзія Валенцінзаваявала сярэбраную ўзнагароду – 241 кг (108 + 133 кг). У заключнай спробе ёй не скарылася штанга вагой 137 кг. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала Патрысія Стрэнюс са Швецыі – 233 кг (101 + 132 кг).
У Бабруйску абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Аляксандру Пракапенку
У Бабруйску абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Аляксандру Пракапенку. Пра гэта паведамляецца на сайце гарвыканкама. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе падаюцца да 2 мая 2019 года на адрас 213827 г. Бабруйск, пл. Леніна, 1 кабінет 404 (+375225762239). Матэрыялы будуць разгледжаны камісіяй на закрытым пасяджэнні не пазней за 16 мая 2019 года. Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў помніка Аляксандру Пракапенку
Больш за 600 бегуноў прынялі ўдзел у міжнародным Асіповіцкім марафоне
Больш за 600 бегуноў прынялі ўдзел у Асіповіцкім міжнародным марафоне, прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала М. Ф. Каралёва. У гэтым годзе традыцыйнае красавіцкае свята аматараў бегу прайшло ў раённым цэнтры ў 37 раз. Акрамя беларусаў, дыстанцыю пераадольвалі чатыры госці з Санкт-Пецярбурга, Новасібірска, Арэхава-Зуева і Калінінграда.
Прэзентацыя эстафеты «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Мінску
Прэзентацыя эстафеты «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Мінску.
ХК «Магілёў» перайграў аршанскі «Лакаматыў» па булітах
Магілёўцы згулялі заключны хатні матч сезона 2018/19. Хакейны клуб «Магілёў» перамог аршанскі «Лакаматыў» у серыі пасляматчавых булітаў. У асноўны час і авертайм супернікі не змаглі трапіць у чужыя вароты. Пераможны буліт рэалізаваў магілёвец Дзяніс Дранькоў.
Экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў адкрыўся ў Мінску
Міжнародны экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў адкрыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Больш за 150 хлопцаў і дзяўчат разыграе ўзнагароды адкрытага фестывалю Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest
Адкрыты фестываль Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest пройдзе 29-30 сакавіка ў СШ № 23 горада на Дняпры. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці Цімур Кажэгулаў.
Юнацкія каманды гарадоў-пабрацімаў Магілёва прымуць удзел у турніры па баскетболе «Інтэрбаскет»
XVI адкрыты турнір па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў «Інтэрбаскет-2019» адбудзецца 8-11 красавіка ў Магілёве. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе «Алімпіец», паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама. За галоўны прыз спаборніцтваў пазмагаюцца каманды з Волагды, Звянігарада, Смаленска, Пензы, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Магілёва. Акрамя таго, юнакі 2004-2005 года нараджэння прымуць удзел у конкурсах штрафных і трохачковых кідкоў.
Абласныя спаборніцтвы па картынгу пройдуць 31 сакавіка ў Бабруйску
Абласныя спаборніцтвы па картынгу пройдуць 31 сакавіка на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна». Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска Таццяна Кізатава. За медалі і кубкі ў розных узроставых катэгорыях будзе змагацца 45 юных спартсменаў з Бабруйска, Кіраўска, Асіповічаў і Глуска. Пачатак спаборніцтваў у 11.00.
Спрошчаны парадак праходжання граніцы будзе дзейнічаць для ўдзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Еўрапейскіх гульняў
У час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў мытныя аперацыі ў адносінах да грамадзян, якія прыязджаюць на спартыўныя мерапрыемствы, будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. «Удзельнікі, афіцыйныя асобы і балельшчыкі будуць перасякаць мытную граніцу ў спрошчаным парадку, - адзначылі ў ведамстве. - У пунктах пропуску мытныя аперацыі ў адносінах да тавараў, што перамяшчаюцца імі, будуць праводзіцца на асобных спецыяльна абазначаных каналах для руху транспартных сродкаў».
Каля 150 батутыстаў і акрабатаў з чатырох краін разыграюць узнагароды турніру Double Twist у Магілёве
VIII адкрыты рэспубліканскі традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы «Double Twist» на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Таццяны Пятрэні пройдзе 2-5 красавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма».
Фан-зона адкрыецца ў Магілёве падчас II Еўрапейскіх гульняў
Фан-зона адкрыецца ў абласным цэнтры падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці Васіля Яроміна пройдуць 19-21 сакавіка ў Магілёве
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна прыме 19-21 сакавіка Магілёўскі спарткомплекс «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву №2.