Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца першынстве Беларусі па выездцы сярод юніёраў
Першынство Беларусі па выездцы прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел юніёры і юніёркі 1999 г. нараджэння. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі коннага спорту. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве другое месца занялі дзяўчаты Магілёўскай вобласці ў складзе: Ніканорава Анастасія на Заветнай, Сафонава Кацярына на Ваксайдзе, Янкоўская Анастасія на Ватыкане. Усе спартсменкі з’яўляюцца прадстаўніцамі ўстановы «МАЦАР па КС і СП».
Прадстаўнікі Магілёўшчыны выйгралі 8 залатых медалёў на першынстве Беларусі па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе
У Мінску адбылося першынство Беларусі па барацьбе вольнай і грэка-рымскай. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 8 залатых узнагарод. У вольнай барацьбе пераможцамі першынства сталі Уладзіслаў Койка (65 кг) і Васіль Паўлючэнка (97 кг). У турніры па жаночай барацьбе першынствавалі Наталля Варакіна (50 кг), Аляксандра Кіслякова (53 кг), Крысціна Здункевіч (59 кг), Вікторыя Воўк (55 кг) і Яўгенія Андрэйчыкава (65 кг). У спаборніцтве змагароў грэка-рымскага стылю «золата» выйграў Мікіта Казакоў (77 кг).
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
Спартсмены каманды «Кіраўск-СДЮШАР» услед за перамогай у чэмпіянаце Беларусі выйгралі і Кубак краіны. Заключны этап кубкавага розыгрышу праходзіў у Шчучыне. У вырашальным паядынку за ганаровы трафей кіраўчане нечакана буйна абыгралі свайго галоўнага канкурэнта «Гроднааблспорт» з лікам 9:2. У паўфінале «Кіраўск-СДЮШАР»упэўнена перайграў «Шчучын» – 8:2, а гродзенская дружына з мінімальнай перавагай адолела ў авертайме сапернікаў з «Брэста»– 3:2. У канцы ліпеня каманда з Кіраўска ўпершыню стала ўладальніцай золата нацыянальнага першынства, перамогшы ў фінальнай серыі гродзенцаў.
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. Спаборніцтвы сабралі звыш 280 удзельнікаў, якія змагаліся ў гонках рознага класах судоў на дыстанцыі 2000 метраў. Шэраг медалёў чэмпіянату заваявалі магілёўскія весляры. Чэмпіёнамі Беларусі сталі: Дар’я Новікава ў складзе зборнага экіпажа жаночай чацвёркі распашнай, Яўген Залатой і Арцём Лапуцін (мужчынская чацвёрка парная), Дзяніс Суравец і Мікалай Шарлап (мужчынская васьмёрка з рулявым). Акрамя таго, Дзяніс Суравец і Мікалай Шарлап выйгралі «серабро» ў гонцы двоек распашных.
Чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ: першыя месцы ў гонках на 200 і 500 м – у спартсменаў Магілёўскай вобласці
Гонкамі на 200 і 500 м прадоўжыўся ў Заслаўі чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У дзённай частцы трэцяга дня рэгаты сталі вядомыя пераможцы яшчэ ў трох відах праграмы. У гонцы каноэ-адзіночак на 500 м першынстваваў Максім Пятроў з каманды Магілёўскай вобласці. Яго час на фінішы –1 хв 56,836 сек. Серабро на рахунку Максіма Крысько, які паказаў выніковыя 1 хв 58,369 сек. Яго таварыш па дружыне Іван Патапенка прыйшоў да фінішу трэцім – 1 хв 59,198 сек.
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
У кожным кутку нашай дзяржавы шмат увагі надаецца развіццю спартыўнай інфраструктуры, каб дзеці трэніраваліся і дамагаліся высокіх вынікаў на сусветнай арэне. Чавускі раён таму не выключэнне. Яго жыхары з нецярпеннем чакаюць, калі будзе ўведзена ў эксплуатацыю лыжаролерная траса і біятлоннае стрэльбішча. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 1 жніўня. У гэты ж дзень пройдзе першы этап чацвёртага сезона Кубка Беларускай федэрацыі біятлона.
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР) на старце 11-га тура жаночага чэмпіянату Беларусі. У першым тайме сустрэчы ў Бабруйску гаспадыні двойчы пабілі вароты саперніц, а пасля перапынку вызначыліся яшчэ тры разы. Госці змаглі адказаць толькі голам Вікторыі Марчык на апошняй хвіліне гульні–5:1. Гэта быў першы гол брастаўчанак у 11 матчах цяперашняга першынства.
Шклоўскі «Спартак» лідзіруе ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе
Шклоўскі «Спартак» умацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе. У чарговым матчы турніру «Спартак» 19 ліпеня пазмагаўся са сваім галоўным канкурэнтам у барацьбе за залатыя медалі – клубам «Сервалюкс-Агра» з аграгарадка Мяжысеткі. Наймацнейшымі ў гэтай гульні былі шклаўчане – 2:1, якія пакуль перамагаюць ва ўсіх матчах сезона. У іншых паядынках мінулага тура Быхаўскі «Днепр» быў слабейшым за «Краснаполле» – 0:2, а каманда «Касцюковічы» разышлася мірам з чавускай «Нівай» – 0:0.
Маладыя футбалісты з Магілёва, за якімі варта сачыць ужо зараз
Уладзіславу Ложкіну 18 гадоў. У мінулыя выхадныя ён упершыню выйшаў у стартавым складзе на матч вышэйшай лігі. Перайшоўшы з дубля мінскага «Дынама»ў арэнду ў «Смалявічы», хлопец не разгубіўся: забіў двойчы ў браму «Іслачы» і дапамог камандзе, якая напярэдадні пазбавілася большасці гульцоў асноўнага складу і галоўнага трэнера, дамагчыся трэцяй перамогі ў сезоне.
Футбольнаму клубу «Днепр» з Магілёва – 60 гадоў
Чэмпіёны Савецкага Саюза, Беларусі, удзельнікі еўракубкаў: яны збіралі тытулы, забівалі варатарам сусветнага ўзроўню, станавіліся найлепшымі гульцамі краіны. Футбольнаму клубу «Днепр» з Магілёва – 60 гадоў.
Адкрыты гарадскі турнір па пляжным валейболе пройдзе ў Магілёве
У Магілёве адбудзецца гарадскі турнір па пляжным валейболе «Гарачая пара: мяч над сеткай». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім камітэце ГА «БРСМ». Гульні стартуюць 17 ліпеня ў 17.00, а 18 ліпеня адбудзецца фінал. Як паведамілі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на валейбольных пляцоўках зоны адпачынку Святога возера (вул. Сіманава).
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 9 узнагарод на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы
У Гродне правялі першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005–2006 гадоў нараджэння. Удзел у спаборніцтвах прынялі наймацнейшыя спартсмены з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
Магілёўскі «Алімпіец» другім разам прыме матч суперкубка Беларусі па міні-футболе
Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыграюць у Магілёве. Такое рашэнне прыняла Беларуская асацыяцыя міні-футбола. Трафей аспрэчаць дзеючы чэмпіён краіны – аршанскі «Вітэн» – і ўладальнік кубка Беларусі – Гомельскі «БЧ». Паядынак пройдзе ў спарткомплексе «Алімпіец» 29 жніўня. Плануецца, што квіткі паступяць у продаж за два тыдні да матчу. Гульню суперкубка наш рэгіён прыме другі раз. У мінулым годзе сустрэча за гэты трафей таксама прайшла ў спарткомплексе «Алімпіец». Тады аршанскі «Вітэн» узяў верх над мінскай «Сталіцай».
«Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст» выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі «Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст». Кіраўчане сталі пераможцамі рэгулярнага сезону, набраўшы ў 15 праведзеных гульнях 37 ачкоў пры розніцы мячоў 101:50. У чацвёртым туры, які праходзіў у Мазыры, лідары сезона адолелі «Брэст» з лікам 4:3 і ў авертайме «Шучын» – 6:4, а таксама саступілі ў дадатковы час дзеючаму чэмпіёну краіны «Гроднааблспорту»– 7:8. Другімі фінішавалі брэстаўчане, якія разграмілі кобрынскае «Палессе» з вынікам 14:3 і ўзялі верх над Гродзенскай дружынай–4:2.
Пад Магілёвам беларускія ваенныя інжынеры рыхтуюцца да Армейскіх міжнародных гульняў
У 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе, якая дыслакуецца пад Магілёвам, ідзе падрыхтоўка да Армейскіх міжнародных гульняў, паведамляецца на сайце Мінабароны. Адборачныя этапы вызначылі найлепшых вайскоўцаў, якія і сабраліся на базе брыгады. Прадстаўнікоў інжынерных войскаў адбіралі практычна ва ўсіх вайсковых частках і падраздзяленнях Узброеных Сіл.
«Кіраўск-СДЮШАР» выйшаў у лідары пасля трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
Пасля трэцяга тура XIII чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе, які праходзіў у Гродне, змяніўся лідар. На першае месца падняўся «Кіраўск-СДЮШАР», які пацясніў «Брэст».
У Чавусах завяршаецца будаўніцтва сучаснага біятлоннага комплексу
Сучасны біятлонны комплекс у Чавусах запрацуе да сярэдзіны лета. На новай лыжаролернай трасе змогуць трэніравацца юныя біятланісты з усяго рэгіёна, якія навучаюцца ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Працягласць трасы–паўтара кіламетра. З яе з’яўленнем у райцэнтры плануецца праводзіць абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне, а таксама вучэбна-трэніровачныя зборы.
Кіраўск у канцы ліпеня будзе прымаць суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
Кіраўск прыме суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. Менавіта ў райцэнтры пройдуць вырашальныя гульні турніру, у якіх вызначацца пераможца і прызёры. Гэтыя матчы адбудуцца ў канцы ліпеня, – паведаміў галоўны трэнер «Кіраўска» Віктар Галомзік.
Чатыры футбольныя клубы Магілёўшчыны стартуюць у розыгрышы Кубка Беларусі
Паводле паведамлення прэс-службы федэрацыі футбола, 6 чэрвеня пройдуць матчы 1/32 фіналу Кубка Беларусі сезона 2020–2021 года. У іх выступяць 32 клубы з першай і другой лігі. Сярод каманд-саперніц і чатыры клубы з Магілёўшчыны. Вось як распарадзілася жэрабя: «Бумпром» (Гомель) – «Днепр» (Магілёў); «Спартак» (Шклоў) – «Нафтан» (Наваполацк); «Асіповічы – «Спадарожнік» (Рэчыца); «Горкі» – «Ашмяны». Жараб’ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі запланавана на 8 чэрвеня. На гэтым этапе ў барацьбу за ганаровы трафей уступяць каманды з вышэйшай лігі.
Хакейны клуб «Магілёў» рыхтуе сюрпрызы балельшчыкам да свайго 20-годдзя»
Увосень круглую дату адзначыць хакейны клуб «Магілёў» і лядовая арэна абласнога цэнтра. У клубе рыхтуюцца адсвяткаваць юбілей прафесійнага хакея ў рэгіёне. Пра гэта расказаў дырэктар каманды Дзмітрый Генісеў.
Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у спартыўнай акцыі «Марафон #75кмзаПерамогу»
Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у спартыўнай акцыі «Марафон #75кмзаПерамогу», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна з 1 па 15 мая ў зручны для сябе час за 15 дзён прабегчы ў суме не менш за 75 кіламетраў у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе фітнес-дадаткаў і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #75кмзаПерамогу.
У новым футбольным сезоне першыя перамогі ў каманд Магілёўшчыны
Футбольныя каманды Магілёўскай вобласці пачалі новы сезон у другой лізе чэмпіянату Беларусі з перамогі. Клуб «Горкі» дома памерыўся сіламі са «Жлобінам» і адолеў саперніка –3:1. У складзе гаспадароў забівалі Яўген Шапавалаў, Станіслаў Булах і Павел Купцоў. На апошніх хвілінах сустрэчы зламаць супраціўленне свайго апанента змог і клуб «Асіповічы». Калектыў з берагоў Свіслачы ўзяў верх над Мінскім «Энергетыкам-БДАТУ» – 4:3. У асіпаўчан галы на рахунку Аляксандра Емяльянава, Уладзіслава Лапко, Уладзіслава Стасенкі і Ільі Сапліна.
«Днепр-Магілёў» пачынае выступленне ў чэмпіянаце ў другой лізе. Каляндар матчаў
18 красавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе. Турнір пройдзе ў кругі. Плануецца згуляць 22 матчы. Апошняя гульня запланавана на 3 кастрычніка. Паколькі ў групе «Б», дзе выступае «Днепр-Магілёў», няцотная колькасць каманд – 11, то кожны тур нейкая каманда будзе прапускаць. «Днепр» прапусціць першы тур і правядзе сваю першую сустрэчу дома ў другім туры 25 красавіка з камандай «Асіповічы».
Ураджэнка Магілёўшчыны Ірына Курачкіна паднялася на трэцяе месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы
Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна займае трэцюю пазіцыю ў вагавой катэгорыі 57 кг у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW). Як паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі па жаночай барацьбе Алег Райхлін, раней Ірына Курачкіна займала чацвёртую пазіцыю. Зараз жа беларуска палепшыла свой вынік, падняўшыся на адну пазіцыю (41 пункт). Спартсменка на сусветным форуме-2019 у Нур-Султане стала трэцяй і заваявала няйменную ліцэнзію на Алімпійскія Гульні ў Токіа. На чэмпіянаце Еўропы-2020 у Рыме Ірына Курачкіна паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала гонару.
У Магілёве падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў за 2019 год
Штогод у Магілёве на працягу каляндарнага года праводзяцца спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, арганізатарам якой з’яўляецца аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама. Па выніках спартакіяды за 2019 год у II групе каманда інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці заняла ганаровае першае месца з вынікам 26 ачкоў. Другая пазіцыя ў каманды ААТ «Металургічны завод» (27 балаў). Трэцяя–у зборнай УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» (32 балы).
Зборная каманда Магілёва атрымала перамогу ў абласных спартыўных сустрэчах «Праз спорт і зносіны – да здароўя кожнага»
Каманда Магілёва атрымала перамогу ў абласных спартыўных сустрэчах «Праз спорт і зносіны – да здароўя кожнага». Спаборніцтва адбылося сёння ў СШ № 45 горада на Дняпры.
У турніры абласнога цэнтра творчасці па плаванні, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі, прыняла ўдзел моладзь Беларусі і Расіі
У турніры абласнога цэнтра творчасці па плаванні, прысвечаным 75-й гадавіне Вялікай Перамогі, прыняла ўдзел моладзь Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла метадыст аддзела фізічнага выхавання ДУДА«АЦТ» Дзіна Дзямідава.
Аддзяленне мастацкай гімнастыкі СДЮШАР «Багіма» зменіць прапіску
Залу мастацкай гімнастыкі па вуліцы Ленінскай у Магілёве плануюць закрыць, а для заняткаў шукаюць новае памяшканне. Пра гэта паведаміў дырэктар СДЮШАР «Багіма» Віктар Шайнікаў. Будынак па Ленінскай, 25 з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гэта былы палац архіепіскапа, пабудаваны ў 19 стагоддзі. Шмат гадоў памяшканне выкарыстоўвалі для спартыўных трэніровак. Аднак тры гады таму высветлілася, што будынак мае патрэбу ў капітальным рамонце.
Выхаванка чавускай ДЮСШ Дзінара Алімбекава выйграла кваліфікацыю суперспрынту на чэмпіянаце Еўропы ў «Раўбічах»
На чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў «Раўбічах» завяршылася кваліфікацыя жаночага суперспрынту. Дзінара Алімбекава, выкарыстаўшы адзін дадатковы патрон, пераадолела дыстанцыю за 9,42 хвіліны і паказала найлепшы вынік у гонцы. На другім месцы адборачны этап завяршыла ўкраінка Валя Семярэнка, замкнула тройку лідараў Элізабэт Оберг.
Лёгкаатлеты Магілёўскай вобласці занялі першае агульнакаманднае месца на чэмпіянаце Беларусі
У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спартсмены Прыдняпроўскага краю паказалі годныя вынікі, вартыя самай пільнай увагі і высокай ацэнкі з боку Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. У скарбонцы магілёўцаў – 12 залатых, 6 срэбраных, 1 бронзавая ўзнагарода. Спартсмены зарабілі 300,5 бала, тым самым забяспечыўшы сабе першае месца ў агульнакамандным заліку. Вось яны – чэмпіёны краіны: