Кардыяхірургічны корпус Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы: пяць гадоў развіцця і дапамогі тысячам пацыентаў
Кардыяхірургічны корпус Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы паспяхова працуе ўжо пяць гадоў, аказваючы высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу жыхарам Магілёва і рэгіёну. Галоўны ўрач установы Анатоль Кулік падвёў вынікі работы корпуса і расказаў аб ключавых дасягненнях апошніх гадоў.
Кветкі, відэаролікі і цёплыя словы: вайскоўцы тэрміновай службы ў Магілёве павіншавалі маці з 8 Сакавіка
Прыемны сюрпрыз для сваіх маці падрыхтавалі вайскоўцы тэрміновай службы вайсковай часці 72471 у Магілёве напярэдадні 8 Сакавіка. Рабяты запісалі відэазварот з цёплымі словамі і пажаданнямі, а таксама павіншавалі сваіх бацькаў на працоўных месцах. Вынікам такіх нечаканых, але прыемных сустрэч сталі радасныя ўсмешкі, слёзы шчасця і непадробныя эмоцыі.
Магілёўскі драмтэатр пакажа на маштабным фестывалі ў Санкт-Пецярбургу спектакль «Жаніцьба. Фантасмагорыя»
З 8 па 12 красавіка ў Санкт–Пецярбургу пройдзе XXVIII Фестываль рускіх тэатраў «Сустрэчы ў Расіі». Сёлета дэвіз фестывалю – «Глядзіце, хто прыйшоў!».
Выстава тэхнікі, ушаноўванне, канцэртная праграма: паглядзелі, як у Магілёве адсвяткавалі Дзень міліцыі
Магілёў урачыста адсвяткаваў Дзень міліцыі, ператварыўшы творчую сцэну ў сапраўдны інтэрактыўны летапіс службы. Маштабнае мерапрыемства стала сімвалам сувязі пакаленняў – ад ветэранаў, якія заклалі асновы бяспекі, да юных патрыётаў, якія рыхтуюцца папоўніць рады праваахоўнікаў.
Ягор Шарамкоў заваяваў золата этапу Кубка свету ў Баку ў вольных практыкаваннях
Беларус Ягор Шарамкоў стаў пераможцам другога этапа Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года, які праходзіць у сталіцы Азербайджана Баку.
Натарыусы 13 сакавіка пракансультуюць бясплатна ў гонар Дня Канстытуцыі Беларусі
Натарыусы Беларусі 13 сакавіка правядуць рэспубліканскую дабрачынную акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян у гонар Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў Беларускай натарыяльнай палаце.
Адзіны дзень урачыстага прыёму ў рады грамадскіх аб'яднанняў пройдзе ў Магілёўскай вобласці 13 сакавіка
У Музеі Славы Магілёўшчыны 13 сакавіка адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўступлення моладзі і дарослых актывістаў у рады вядучых грамадскіх аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ. Як адзначаюць арганізатары, выбар месца правядзення мерапрыемства сімвалічны: музей, які захоўвае памяць аб гераічных старонках гісторыі рэгіёну, стане ідэальнай пляцоўкай для ўмацавання пачуцця нацыянальнага гонару, згуртаванасці і пераемнасці пакаленняў.
У Магілёве школьнікі будуць змагацца ў інтэлектуальным квізе «Прававы драйв» да Дня Канстытуцыі
Інтэлектуальны квіз «Прававы драйв» адбудзецца сёння на базе сярэдняй школы № 43 Магілёва. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пройдзе ў рамках рэспубліканскага прававога праекта для моладзі «Будзь у Праве». Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.
Захаванне заканадаўства ў сферы знешнегандлёвай дзейнасці і скарачэнне пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці разгледзелі на нарадзе ў аблвыканкаме
У Магілёўскім аблвыканкаме прайшла нарада па разглядзе пытання аб выкананні заканадаўства ў сферы знешнегандлёвай дзейнасці, скарачэння пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічаюць.
Атмасфера на вуліцах беларускіх гарадоў напярэдадні 8 Сакавіка
Атмасфера на вуліцах Беларусі напярэдадні 8 Сакавіка яркая, усюды мімозы і цюльпаны. Мужчыны пачалі актыўна віншаваць жанчын з вясновым святам.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» завяршылі далёкаўсходняе турнэ перамогай
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» удала завяршыў заключную выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона–2025/26.
Як прадаюць кветкі да 8 Сакавіка ў Магілёўскай вобласці: праверылі 82 гандлёвыя пляцоўкі
Напярэдадні 8 Сакавіка ў Магілёўскай вобласці праверылі, як арганізаваны продаж жывых кветак. Маніторынг прайшоў на 82 гандлёвых пляцоўках і паказаў: у большасці выпадкаў патрабаванні заканадаўства выконваюцца, хаця асобныя парушэнні ўсё ж зафіксаваны.
Кветкі на будоўлі: жанчын-будаўнікоў павіншавалі з 8 Сакавіка
Напярэдадні самага далікатнага вясновага свята – Дня жанчын – падчас абласной акцыі «Жанчынам – увага і падзяка» моладзь Магілёва адправілася туды, дзе кіпіць праца і ўзводзяцца новыя сцены, каб падарыць цяпло і ўвагу прыгожай палове чалавецтва.
Адчуць эстэтыку мінулых эпох: у Магілёве адкрылася выстава, дзе прадстаўлена посуд XIX–XX стагоддзяў
У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Я. Р. Раманава адкрылася выстава «Аб далікатным і вечным», дзе прадстаўлена багатая калекцыя посуду. Самай рознай – ад імператарскай да той, што была ў масавай савецкай вытворчасці. Шыкоўны размаляваны фаянс, найдалікатны парцалян, чайнікі ў выглядзе шароў, слоічкаў і чарак, фужэры, сталовыя прыборы. Галоўны захавальнік фондаў музея Вольга Малашэнка расказвае:
Галоўны ветурач з Магілёўскага раёна: чым больш працую, тым больш люблю гэтую справу
Галоўны ветурач ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Вікторыя Абметка падчас злёту маладых работнікаў вёскі «АграБудучыня» расказала аб сваёй рабоце.
Указам Прэзідэнта павялічаны памер вучэбных стыпендый для студэнтаў ВНУ
Павышэнне вучэбных стыпендый для студэнтаў ВНУ прадугледжана ўказам нумар 84, які 5 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Указам прадугледжана павышэнне з 1 лютага гэтага года вучэбных стыпендый», – удакладнілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
Абноўлены парадак заахвочвання таленавітай моладзі, маладых вучоных і прадастаўлення грантаў Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка падпісаў указ нумар 84, якім удасканальваецца парадак заахвочвання адоранай і таленавітай моладзі, маладых вучоных і прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Усе віды сацыяльнай падтрымкі і заахвочванняў захаваны. Але адначасова ўводзяцца асобныя навацыі.
Уладзімір Пярцоў сустрэўся са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве
Умацаванне абараназдольнасці нашай краіны, патрыятычнае выхаванне моладзі і развіццё сродкаў масавай інфармацыі і штучнага інтэлекту. Гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі ў рамках адзінага дня інфармавання ў Беларуска–Расійскім універсітэце. Са студэнтамі і прафесарска–выкладчыцкім складам паразмаўляў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Уладзімір Пярцоў.
«Мае дзеці - гэта крылы за спіной»: ордэн Маці ўручылі васьмі жыхаркам Магілёўшчыны
Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, прайшоў сёння ў Музеі Славы Магілёўшчыны. У адрас трыццаці цудоўных прадстаўніц розных сфер і прафесій рэгіёну гучалі ў гэты дзень словы віншаванняў. Васьмі з іх – шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхоўвалі па пяць і больш дзяцей, былі ўручаны ордэны Маці.
Выпускныя вечары для 11-класнікаў пройдуць у школах Беларусі 12 чэрвеня
Выпускныя вечары для 11–класнікаў пройдуць у школах Беларусі 12 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Віктар Доўнар.
Апошнія званкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвіняць у Беларусі 23 мая
У Беларусі апошнія званкі для выпускнікоў 9–х і 11–х класаў празвіняць 23 мая. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.
Мінадукацыі вызначыла графік школьных канікулаў на 2026/27 навучальны год
Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў на 2026/27 навучальны год.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» стартуе ў Беларусі 7 сакавіка
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» пройдзе з 7 па 15 сакавіка, паведамілі ў МНС. У гэты перыяд мерапрыемствы аб'яднаюць прадстаўнікоў МНС, ОУС, органаў працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, ЖКГ, аховы здароўя, энергетыкі і прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. Будуць праводзіць абследаванні жылых памяшканняў для выяўлення фактараў, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці, і аказання дапамогі ў іх устараненні.
Пытанні ЖКГ і кампенсацыі затрат разгледжаны на асабістым прыёме грамадзян у Магілёўскім аблвыканкаме
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Тых, хто звярнуўся, цікавілі пытанні перадачы жылога дома на абслугоўванне ўпаўнаважанай арганізацыі, а таксама кампенсацыі затрат на выкананне работ па электразабеспячэнні кватэры для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
Наталля Качанава: занятасць насельніцтва - гэта не толькі эканамічная задача, але і пытанне сацыяльнай справядлівасці
Занятасць насельніцтва – гэта не толькі эканамічная задача, але і пытанне сацыяльнай справядлівасці. Такую думку выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое праходзіць сёння на базе ААТ «Белшына» ў Бабруйску. Яго асноўнай тэмай стала роля мясцовых Саветаў дэпутатаў у рэалізацыі ключавых механізмаў садзейнічання занятасці насельніцтва.
Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у МДУ імя А. А. Куляшова
Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. У гэтым годзе набор абітурыентаў будзе ажыццяўляцца больш як па 20 спецыяльнасцях. ТРК «Магілёў»
Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржузнагарод напярэдадні Дня міліцыі
Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржаўных узнагарод за асабістыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, умелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі у прэс–службе беларускага лідара.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 сакавіка
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 7 сакавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Яркая падзея і паспяховы праект у дзіцяча-юнацкім спорце. Аляксандр Лукашэнка аб турніры «Залатая шайба»
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе беларускага лідэра.
Маштабны рэспубліканскі форум «Жанчына і будучыня вёскі» пройдзе 3 сакавіка ў Мінску
Маштабны рэспубліканскі форум «Жанчына і будучыня вёскі» пройдзе 3 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Год беларускай жанчыны ў Мінску сустрэнуцца прадстаўніцы ўсіх 118 раёнаў Беларусі, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё беларускай вёскі. На форум запрошаны жанчыны розных прафесій: настаўнікі, урачы, работніцы АПК і многія іншыя.