Навiны
Капрамонт будынкаў і пераўтварэнне вуліц: як Шклоў рыхтуецца да абласных «Дажынак»
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» гэтай восенню прыме Шклоў. Падрыхтоўка да свята ў горадзе ідзе поўным ходам. Грунтоўна змяніўся Дом культуры, дзе заменены дах, абноўлены фасад, унутры ўкладваюць падлогавае пакрыццё. Новая тратуарная плітка ўпрыгожыць плошчу каля будынка. Абноўлена тэрыторыя каля раённага гісторыка–краязнаўчага музея. Адрамантавана некалькі дзясяткаў жылых дамоў, новы асфальт з'явіўся на вуліцах, але праца працягваецца.
Рэйтынг будаўнічых, інжынірынгавых і падрадных арганізацый плануюць стварыць у Беларусі
Рэйтынг будаўнічых, інжынірынгавых і падрадных арганізацый плануюць стварыць у Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Наумовіч.
«Каб дапамагчы нашым грамадзян, заказчыкам, юрыдычным асобам арыентавацца ў рэпутацыі забудоўшчыкаў, інжынірынгавых і падрадных арганізацый, прапрацоўваецца пытанне стварэння рэйтынгу такіх арганізацый», – расказаў ён.
Новыя плошчы - вялікія перспектывы: сучасны малочнатаварны комплекс адкрылі ў Бабруйскім раёне
Новы малочнатаварны комплекс на 756 галоў дойнага статка ўрачыста адкрылі ў Бабруйскім раёне. Наваселле святкавалі ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў». Жывёлагадоўчы аб'ект стаў для гаспадаркі важным крокам на шляху да павелічэння вытворчых паказчыкаў.
«Магілёў» і «Лакаматыў» з перамог стартавалі ў чэмпіянаце краіны па хакеі
Оршанский «Локомотив» и ХК «Могилев» набрали первые очки в новом сезоне белорусской хоккейной экстралиги.
Могилевчане открывали чемпионат в Барановичах в гостях у «Авиатора», в минувшем сезоне команды заняли две нижние строчки турнирной таблицы экстралиги. После 40 минут матча на табло горели равные цифры, в заключительной трети победу «львам» с берегов Днепра принес защитник Максим Прохоренко – 5:4.
У Магілёўскім раёне выехаў на маршрут новы бібліобус
У ДУК «Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк» з'явіўся новы мікрааўтобус для працы бібліёбуса. І ён ужо выехаў на маршрут – усё для таго, каб жыхары аддаленых пунктаў Магілёўскага раёна прама каля дома змаглі не толькі выбраць кнігі і часопісы, але і атрымаць дадатковыя паслугі, якія аказваюцца бібліятэкамі раёна.
«Разам у будучыню!»: на Магілёўшчыне пройдзе абласны этап рэспубліканскай акцыі, прысвечанай Дню народнага адзінства
Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Разам у будучыню!», прымеркаваны да святкавання Дня народнага адзінства і пераемнасці пакаленняў, пройдзе 10 верасня ў Магілёў. Пра гэта распавялі ў Магілёўскім абласным камітэце Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Пад скляпеннямі Музея Славы Магілёўшчыны збяруцца актывісты ГА «БРПА», ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь».
У Магілёве пройдзе маштабны турнір па валейболе на прызы прафсаюзаў
Ужо сёння, 9 верасня, спартыўны комплекс «Алімпіец» стане галоўнай арэнай адной з самых чаканых спартыўных падзей восені. Тут стартуе турнір па валейболе на прызы Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, які праходзіць у рамках круглагадовай спартакіяды. За званне мацнейшых будуць змагацца 15 зборных каманд галіновых прафсаюзаў вобласці, а ўсяго на пляцоўку выйдуць 120 спартсменаў–аматараў.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» паўторна абгулялі «Тайфун» на старце сезона МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» атрымаў дзве перамогі ў двух хатніх матчах на старце рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.
Вынікі уборкі, работа з кадрамі і семінар у Шклоўскім раёне. Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Анатоля Ісачанкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка дэталёва пацікавіўся вынікамі ўборкі збожжавых каласавых у Магілёўскай вобласці. У час даклада асобная ўвага была ўдзелена тром гаспадаркам рэгіёна, якія ўбіраюць апошнія гектары позніх пасеваў.
Абноўлена Дырэктыва №1 аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 верасня падпісаў указ №305, якім актуалізаваны палажэнні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
25-ы рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства супрацоўнікаў ДПС праходзіць у Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці з 8 па 11 верасня праходзіць 25–ы рэспубліканскі агляд–конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна–патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі. У ім акрамя Беларусі бяруць удзел каманды з Азербайджана і Расіі.
Абсталяванне для ліпасакцыі закупілі ў Магілёўскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі
Пластычная хірургія сёння актыўна развіваецца не толькі ў прыватных клініках, але і ў буйных дзяржаўных стацыянарах. У Магілёўскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі закупілі новае абсталяванне для ліпасакцыі. Чаму важна развіваць такія паслугі – у сюжэце ТРК «Магілёў».
Арыенцір на практыку: чатыры ВНУ Магілёўшчыны стануць удзельнікамі чарговага этапа праекта «Вучыся і працуй»
Акцыя «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў рамках рэспубліканскай ініцыятывы «Вучыся і працуй». Чатыры ВНУ арганізуюць кірмашы вакансій. Студэнты змогуць асабіста абмеркаваць умовы працаўладкавання, задаць пытанні прадстаўнікам прадпрыемстваў і падаць заяўку на ўдзел у праекце.
У Магілёве плануюць пабудаваць лагістычны цэнтр электроннага гандлю «Кітай — Беларусь»
Лагістычны цэнтр электроннага гандлю «Кітай – Беларусь» з'явіцца ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
Прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама пройдзе 14 верасня
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 14 верасня будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта.
На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
– старшыня камітэта Шапнеўская Марыя Уладзіміраўна з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 29;
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў.
Прыём будзе праводзіцца з 12.00 да 13.00 па адрасе: г. Клімавічы, пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д. 2, каб.103.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45.
Рэд.
Магілёўскі аблвыканкам і хакіміят Сурхандар'інскай вобласці Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з афіцыйнай дэлегацыяй Сурхандар'інскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з хакімам Сурхандар'інскай вобласці Улугбекам Косімавым.
Аляксандр Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на ўважлівы разгляд бюджэтна-падатковага пакета на 2027 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на ўважлівы і крытычны разгляд бюджэтна–падатковага пакета на 2027 год. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка.
Пераможцаў конкурсаў «І кружыцца планета Куляшова» і «З табой маё слова, Радзіма» назвалі ў Касцюковічах
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурных конкурсаў «І кружыцца планета Куляшова» і «З табой маё слова, Радзіма» прайшла сёння на галоўнай сцэне XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Карціна БЕЛТА да Года беларускай жанчыны перададзена Касцюковіцкаму краязнаўчаму музею
Карціна БЕЛТА да Года беларускай жанчыны перададзена Касцюковіцкаму краязнаўчаму музею.
Традыцыі продкаў у сучасных вырабах. Што прадстаўляюць у горадзе майстроў у Дзень пісьменства
Унікальныя рамёствы, сакрэты народнага арнаменту і атмасфера творчага адзінства пануюць у горадзе майстроў у Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Дзень беларускага пісьменства ў 2027 годзе пройдзе ў Маладзечне
Дзень беларускага пісьменства ў 2027 годзе пройдзе ў Маладзечне. Аб гэтым стала вядома ў час гала–канцэрта XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Наталля Пяткевіч пра Дзень беларускага пісьменства: мы бачым маладых аўтараў, якія ўносяць новыя традыцыі ў літаратуру
Маладыя беларускія аўтары ўносяць новыя традыцыі і свае адценні ў сучасную літаратуру. Такой думкай з журналістамі падзялілася намеснік прэм'ер–міністра Наталля Пяткевіч у час XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Уладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах у час Дня беларускага пісьменства
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства.
Анатоль Ісачанка пра Дзень беларускага пісьменства: ён словам звязвае пакаленні
Дзень беларускага пісьменства прызначаны аб'ядноўваць людзей, паказваць беларускую духоўнасць і звязваць пакаленні словам. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на ўрачыстым адкрыцці XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Аляксандр Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства - гэта свята самабытнай нацыянальнай культуры
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства з гэтым традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры, багатай духоўнай спадчыны. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
«Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей», – гаворыцца ў віншаванні.
Салодкі ўраджай: 37 тысяч тон цукровых буракоў накапалі ў Магілёўскай вобласці
Сезон масавага ўборання цукровых буракоў у Магілёўскай вобласці ў самым разгары. Першыя вынікі ёсць: накапалі 37 тысяч тон салодкіх караняплодаў. Як праходзіць уборка ў ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна – даведаліся нашы карэспандэнты.
Унікальныя дакументы і малюнкі народных мсціўцаў прапанавалі ў Музеі Славы Магілёўшчыны
Выставачны праект «Магілёўшчына партызанская», прысвечаны руху народных мсціўцаў у Прыдняпроўскім краі, адкрыўся ў выставачнай зале Музея Славы Магілёўшчыны.
Гатовы сустракаць гасцей: даведаліся, як Касцюковічы змяніліся да Дня беларускага пісьменства
Касцюковічы гатовы сустракаць гасцей XXXIII Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым заявіла старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская падчас пресс–тура, прымеркаванага да маштабнага нацыянальнага свята.
Яна адзначыла:
Народ сказаў: даведаліся меркаванне людзей аб тэмах, якія былі ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта на гэтым тыдні
Выступленне на саміце ШАС у Бішкеку, закладка агародніны новага ўраджаю ў стабілізацыйныя фонды, кадравая работа з маладымі спецыялістамі, перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Карэспандэнт «НГ» паразмаўляла з жыхарамі Магілёўскай вобласці, каб даведацца пра іх меркаванні на гэты конт.
Переводчик