Навiны
Магілёўская вобласць па-ранейшаму лідзіруе па ўборцы бульбы
Бульбу ў Беларусі ўбралі з 28% запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 18 верасня, бульба ўбрана з 28% плошчаў краіны. Накапана бульбы 212 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 340 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 69 тыс. т, Мінская – 52 тыс. т, Брэсцкая – 28 тыс. т, Гомельская – 26 тыс. т, Гродзенская – 19 тыс. т, Віцебская – 18 тыс. т.
У графіку Прэзідэнта - сельгастэматыка. Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Шклоўскі раён
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы наведае сельгаспрадпрыемства «Гавяды–Агра», а таксама сялянскую (фермерскую) гаспадарку «Дзіяна». Размова пойдзе аб цяперашнім стане і перспектывах развіцця сельгасвытворчасці, вырошчванні і арганізацыі захоўвання бульбы.
Футбалісты «Белшыны» і «Мінска» адкрыюць 23-і тур чэмпіянату Беларусі
Два стартавыя паядынкі 23–га тура адбудуцца на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.
У першым сённяшнім матчы «Белшына» прыме ў Бабруйску футбалістаў «Мінска» (пачатак гульні ў 16.30; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У першым крузе цяперашняга першынства мінчане разграмілі бабруйчан з лікам 5:1. У мінулым туры «Мінск» перамог на сваёй арэне мазырскую «Славію» (1:0), а «Белшына» ў гасцях згуляла ўнічыю з «Віцебскам» (1:1).
Аляксандр Лукашэнка: адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці дзяржавы
Адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаным Дню народнага адзінства.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў 1921 годзе, калі падпісваўся Рыжскі дагавор і прымалася рашэнне аб падзеле, меркаванне Беларусі не ўлічвалася.
У МПЗ нагадалі аб выплаце адзінага маёмаснага плацяжу да 16 лістапада
У Міністэрстве па падатках і зборах нагадалі аб выплаце адзінага маёмаснага плацяжу да 16 лістапада.
«З 2024 года ў Беларусі аб'ядналі падатак на нерухомую маёмасць, зямельны і транспартны падаткі ў адзін плацеж. Усё разам – за кватэру, дачу і машыну. Падатковая сама ўсё палічыць і дашле паведамленне», – адзначылі ў МПЗ.
Святочны канцэрт да Дня народнага адзінства прайшоў на заводзе «Белмаш»
Звыклы шум вытворчасці на заводзе «Белмаш» змяніўся на музыку і танцы – напярэдадні Дня народнага адзінства для работнікаў завода падрыхтавалі музычны падарунак. Калектыў падпяваў любімыя хіты і зараджаўся святочным настроем.
ТРК «Магілёў»
У Магілёўскай вобласці датэрмінова ўведзены 44 прафілакторыі для цялят — 100% ад запланаваных на 2026 год
Прэзідэнт даручыў аграрыям завяршыць работу па ўводу жывёлагадоўчых аб'ектаў да 1 кастрычніка, аднак у рэгіёне справіліся на месяц раней: спяшаліся да першых халадоў. У выніку навасёламі стануць больш за 10 тысяч цялят. Маляняты ўжо пачалі пераязджаць у цёплыя і камфортныя дамы, што ў будучыні станоўча адаб'ецца на захаванасці пагалоўя. Палепшыліся ўмовы працы і для людзей, а многія працэсы ў доглядзе цялят сталі аўтаматызаванымі.
Аляксандр Лукашэнка: Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць
Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды гэтага свята, паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
Сімвал з'яднанасці і гістарычнай справядлівасці. Дзень народнага адзінства адзначаюць у Беларусі
Беларусь сёння адзначае адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень народнага адзінства. Яно прымеркавана да знакавай гістарычнай падзеі – уз'яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Менавіта 17 верасня пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, што вярнуў у склад адзінай дзяржавы тэрыторыі, якія паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ўвайшлі ў склад Польшчы без уліку меркавання беларускага народа. Дзень народнага адзінства з'яўляецца сімвалам гістарычнай справядлівасці і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі.
Спектакль «Сiняя-сiняя» Магілёўскага тэатра лялек узяў Гран-пры Міжнароднага фестывалю «Пятрушка Вялікі»
Спектакль «Сіняя–сіняя» Магілёўскага абласнога тэатра лялек заваяваў Гран–пры XIII Міжнароднага фестывалю «Пятрушка Вялікі», які праходзіў у Екацярынбурзе з 10 па 14 верасня. Удзел у ім бралі артысты з Расіі, Беларусі, Кітая і Замбіі.
Пытанні добраўпарадкавання тэрыторый, ЖКГ і аховы здароўя разгледжаны на асабістым прыёме Аляксандра Гарошкіна
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Жыхары абласнога цэнтра звярнуліся да яго з пытаннямі, якія датычацца жыллёва–камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання тэрыторый і работы ўстаноў аховы здароўя.
Аляксандр Гарошкін: «Дзень народнага адзінства сімвалізуе даніну павагі нашай гісторыі і адзінства беларускага народа»
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін:
– 17 верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень народнага адзінства. Гэта дата сімвалізуе даніну павагі нашай гісторыі і адзінства беларускага народа. Гэтае свята нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў і служыць надзейнай апорай для будучыні нашай краіны. Яно увасабляе непарушнасць нашых меж і згуртаванасць беларускай нацыі.
Удзел у рэспубліканскім маладзёжным форуме «Мая краіна - мой лёс» прынялі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці
Напярэдадні Дня народнага адзінства адбыўся маладзёжны прафсаюзны форум «Мая краіна – мой лёс». Урачыстае адкрыццё мерапрыемства правёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
«У адзінстве наша сіла»: мітынг-рэквіем прайшоў на плошчы Славы ў Магілёве
Мітынг–рэквіем у памяць аб ахвярах акупацыі, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, адбыўся на плошчы Славы ў Магілёве. У знак павагі і вечнай памяці ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да манумента ў гонар герояў.
Свята прыйшло проста ў цэх: канцэрт «Мы адзіныя!» прайшоў на прадпрыемстве ў Магілёве
Для работнікаў ТАА «Генеральная сістэма інвестыцый» выступіў калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка».
Святочны канцэрт у цэху «Мы адзіныя!» адбыўся 15 верасня на вытворчай пляцоўцы ТАА «Генеральная сістэма інвестыцый» у Магілёве. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня народнага адзінства.
Зацверджаны парадак правядзення канкурснага адбору для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару
Зацверджана палажэнне аб парадку правядзення конкурснага адбору для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.
Дакумент распрацаваны ў мэтах рэалізацыі ўказа ад 15 чэрвеня 2026 года №195. Пастанова, у прыватнасці, прадугледжвае вызначэнне агульных патрабаванняў да правядзення конкурснага адбору прэтэндэнтаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.
У Магілёўскай вобласці абмеркавалі інавацыйныя падыходы ў будаўніцтве і ЖКГ
Семінар–практыкум «Інавацыйныя падыходы ў будаўніцтве» для кадравага рэзерву аблвыканкама ў сферы будаўніцтва і ЖКГ, а таксама студэнтаў БРУ і архітэктурна–будаўнічага каледжа прайшоў сёння ў Магілёве.
Блогеры-мільённікі з Кітая наведалі гасцінную Магілёўшчыну
Беларусь і Кітай паслядоўна ўмацоўваюць партнёрскія сувязі, у тым ліку ў сферы турызму. Дзесяць папулярных кітайскіх блогераў, чыя сукупная аўдыторыя перавышае 50 мільёнаў падпісчыкаў, прыехалі пазнаёміцца з гісторыяй, культурай і турыстычным патэнцыялам нашай краіны. Адным з прыпынкаў іх маршруту стаў палацава–паркавы ансамбль Булгакаў у Жылічах.
Прыгажосць, розум і воля за рулём: «АўтаЛэдзі» ў Магілёве
У Магілёве прайшла галоўная аўтамабільная падзея восені — абласны конкурс ад БРСМ «АўтаЛедзі», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць самых яркіх і мэтанакіраваных прадстаўніц прыгожага полу, якія даказалі, што сучасная беларуская дзяўчына – гэта гарманічнае спалучэнне інтэлекту, стылю і ўпэўненага валодання аўтамабілем.
У праграме былі няпростыя выпрабаванні: ад ідэальнага ведання ПДР да экспресс–замены кола і складанага кіравання на аўтадроме.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 верасня ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 19 верасня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Сушко Рыгор Іванавіч – кіраўнік спраў гарвыканкама);
Рэспубліканскую дыктоўку да Дня народнага адзінства напішуць у Беларусі 17 верасня
Рэспубліканская дыктоўка да Дня народнага адзінства пройдзе ў Беларусі 17 верасня. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.
Пачнецца дыктоўка ў 11.00. Сёлета імпрэза пройдзе ў традыцыйным фармаце: тэкст будзе дыктаваць вядомы беларускі блогер Андрэй Максімаў.
Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года
Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17–18 снежня 2026 года. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Гэты год для ВНС з'яўляецца юбілейным – спаўняецца 30 гадоў з даты правядзення першага сходу ў кастрычніку 1996 года.
З кулінарным батлам і конкурсам скульптур: Магілёў упершыню прыме сямейнае свята «Бульба-фэст»
Смачным працягам велапрабегу ў Магілёве, які пройдзе 19 верасня, стане сямейнае свята «Бульба–фэст». Такое мерапрыемства ў абласным цэнтры пройдзе ўпершыню, а арганізатары абяцаюць, што горад на Дняпры ператворыцца ў бульбяную сталіцу.
Прыбіраем, сеем, аром: у аграрыяў Магілёўшчыны разгар палявых работ
У аграрыяў Магілёўскай вобласці – разгар палявых работ. Ідзе актыўная сяўба азімых, дзе лідзіруюць Клічаўскі, Шклоўскі і Горацкі раёны. Паралельна гаспадаркі капаюць бульбу, моркву, буракі і цыбулю. У аграфірме «Кадзіна» Магілёўскага раёна ўборачная ідзе адначасова на некалькіх палях. Прадпрыемства забяспечвае асноўны аб'ём агародніны для засекаў вобласці: ураджаю хопіць для працяглага захоўвання і для бесперабойных паставак у магазіны.
Музей у адзін клік: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава запусціў мабільны дадатак
Выставачныя прасторы Магілёўскай вобласці ўкараняюць тэхналогіі, каб стаць бліжэй да моладзі і турыстаў! У Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава з'явілася ўласная мабільная праграма. Забудзьцеся пра чэргі ў касы – купіць білет зараз можна онлайн за пару секунд, а ўся афіша, эксклюзіўныя калекцыі і экскурсіі даступныя ў любы час. Крысціна Бендзянкова даведалася, як паход па веды ператварыўся ў інтэрактыўны квэст у адзін клік.
У Горках запусцілі новы сыраробны цэх магутнасцю 20 тон за суткі
Новы сучасны сыраробны цэх ААТ «Малочныя горкі» ўрачыста адкрылі ў Горацкім раёне.
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі звыш 1,2 млн тон збожжа
Аграрыі Беларусі намалацілі 9,2 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 11 верасня, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9205 тыс.т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская – 2415 тыс.т, Гродзенская – 1844 тыс.т, Брэсцкая – 1676 тыс.т, 90 Магілёў тыс. т, Віцебская – 968 тыс. т.
У Магілёве адбылося ўрачыстае мерапрыемства да 15-годдзя Следчага камітэта
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства і 15–й гадавіны ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, адбылося сёння ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна–асветніцкай работы.Удзел у свяце прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Паштальён з Бялыніцкага раёна: дарыць вяскоўцам увагу і клопат - гэта тое, за што люблю сваю прафесію
У верасні начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна і па сумяшчальніцтве мясцовы паштальён Ірына Ціця адзначае 13 гадоў працоўнага шляху. Прафесія, у якую яна прыйшла па шляху маці, стала і для яе пакліканнем. Сёння, будучы шматдзетнай мамай, яна паспяхова сумяшчае кіраўніцтва аддзяленнем і дастаўку пошты ў сотні сельскіх дамоў. І справай даказвае, што ў эпоху маркетплейсаў і QR–кодаў галоўным у глыбінцы застаюцца жывыя чалавечыя зносіны.
Згуртаванасць дапамагае захоўваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі
У гэтым годзе спаўняецца роўна пяць гадоў, як у наш афіцыйны дзяржаўны ўжытак увайшоў Дзень народнага адзінства. Тэрмін быццам бы сціплы, але свята аказалася хутка прынятае беларусамі. Бо ў яго куды глыбейшая гісторыя, а сэнсы, якія ён транслюе, звернутыя не толькі ў мінулае, але і ў будучыню.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
Переводчик