Як у Беларусі вырошчваюць фарэль
«Рыбгас Палуж» – адзін з ключавых інвестыцыйных праектаў у Чэрыкаўскім раёне. Тут вырошчваюць каштоўныя пароды рыбы. У склад рыбакомплексу таксама ўваходзяць прадпрыемствы ў Краснаполлі і Хоцімску. Але менавіта ў Чэрыкаве займаюцца вытворчасцю аплодненай ікры і атрымліваюць малька. Такім чынам у Беларусі забяспечаны замкнёны цыкл вытворчасці фарэлі.
На «Е-Паслузе» стане даступная рэгістрацыя хатніх жывёл
Да канца года на Адзіным партале электронных паслуг «Е–Паслуга» з'явіцца магчымасць рэгістрацыі хатніх жывёл. Як расказала начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч, пытанне рэгістрацыі гадаванцаў сёння асабліва актуальнае, і адміністрацыйная працэдура стане даступная грамадзянам у электронным фармаце ўжо ў бліжэйшы час.
Бяспека рэгіёну: вынікі працы абласнога ўпраўлення МНС за паўгоддзе абмеркавалі ў Магілёве
Падвядзенне вынікаў аператыўна–службовай дзейнасці абласнога УМНС за першае паўгоддзе 2026 года адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, міністр МНС Вадзім Сіняўскі, пракурор Магілёўскай вобласці Валерый Куліковіч, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Далгалявец.
Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Магілёўскі ЦАР згуляе на Маскоўскім міжнародным кубку па пляжным футболе
Магілёўскі ЦАР увайшоў у лік удзельнікаў Маскоўскага міжнароднага кубка па пляжным футболе, паведамляе пресс–служба Расійскага футбольнага звязу. На традыцыйным турніры ў «РЖД Арэне» выступяць восем каманд з сямі краін. Гаспадарскі бок прадставяць зборная Расіі і маскоўскі «Лакаматыў», апрача аднаго з наймацнейшых клубаў Беларусі заяўлены бразільскі «Карантыянс», парагвайскі «Спартыва Лукеньё», іранскі «Могхавемат Галсапуш», турэцкі «Аланьяспар» і балгарскі «Бетвам». Летась трафей заваявалі футбалісты «Лакаматыва».
Мінпрыроды ўзмацніла кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры здабычы карысных выкапняў
Мінпрыроды сістэмна ўзмацняе кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства пры здабычы карысных выкапняў, паведамілі ў прэс–службе ведамства. Асноўная мэта мерапрыемстваў – не толькі фіксаванне парушэнняў, але і аказанне метадычнай дапамогі па своечасовым выяўленні рызык да наступлення негатыўных наступстваў.
Беларусь шукае свой турыстычны вобраз: аб'яўлены конкурс на лепшы сімвал краіны
Нацыянальныя асаблівасці і культурная ідэнтычнасць. Конкурс на стварэнне турыстычнага сімвала Беларусі стартаваў у Мінску Лепшы лагатып, слоган і канцэпцыя – паўдзельнічаць у стварэнні вядомай выявы краіны можа кожны. Сімвал павінен выгадна і прыкметна выдзяляць Беларусь на міжнароднай арэне, садзейнічаць прасоўванню турызму і гаварыць аб высокай якасці. Задача – не толькі стварыць візуал, але і сфармуляваць філасофію: што пра сябе Беларусь хоча сказаць свету і які бачыць Беларусь свет.
Надзея Каткавец аб сустрэчах на месцах: так значна прасцей і лепш вырашаюцца пытанні
Сустрэчы з калектывамі дазваляюць значна прасцей і лепей вырашаць пытанні. Такой думкай з журналістамі падзялілася памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец па выніках сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
У Беларусі прыём дакументаў у каледжы пачнецца 18 ліпеня
У Беларусі на гэтым тыдні ў каледжах стартуе прыём дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч. Ён адзначыў: – 18 чысла, калі завершыцца бюджэтны модуль, пачнецца прыём у нашы каледжы на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёлета ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануюць прыняць каля 39 тысяч чалавек.
У Беларусі вызначаны статыстычныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ за чэрвень
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва вызначыла статыстычныя індэксы кошту будаўніча–мантажных работ за чэрвень. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 6 ліпеня 2026 года № 56, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет–партале. Пастановай вызначаны статыстычныя індэксы кошту будаўніча–мантажных работ, у тым ліку эксплуатацыі машын і механізмаў (сярэдні па краіне – 100.4049), будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый (сярэдні па краіне – 100.8258). Яны разлічаны за чэрвень 2026 года да мая 2026–га.
Магілёўскія аграрыі прыбралі 13 працэнтаў плошчаў, засеяных азімым ячменем
Галоўны фактар ​​тайм–менеджменту аграрыяў – тэхналагічная і працоўная дысцыпліна
Прамыя тэлефонныя лініі 18 ліпеня пройдуць у Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 18 ліпеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Рабяты з дзіцячага лагера «Крыніца» у Шклоўскім раёне даведаліся, як зрабіць «Крок да поспеху»
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Крыніца» Шклоўскага раёна сёння, 13 ліпеня, стаў пляцоўкай для адкрытага дыялога з моладдзю: тут прайшла рэспубліканская інфармацыйна–асветніцкая акцыя «Крок да поспеху». На сустрэчу з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людмілай Здорыкавай сабраліся каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць на трэцяй змене. Яны наперабой пыталіся аб працы і асабістым – дзіцячы дапытлівы розум шукаў дзейсную формулу поспеху, якую можна прымяніць і ў сваім жыцці.
На ўборку збожжавых у раёны Магілёўскай вобласці накіраваны мехатрады з міліцыі і «Аграмашсэрвісу»
Зводныя механізаваныя атрады супрацоўнікаў МУС і кіруючай кампаніі холдынгу «Аграмашсэрвіс» вылучыліся з аграгарадка Буйнічы для аказання дапамогі аграрыям Касцюковіцкага, Горацкага і Бялыніцкага раёнаў ва ўборцы збожжавых культур новага ўраджаю. Уборачная кампанія ўжо стартавала ў паўднёвых раёнах вобласці. Для аператыўнага правядзення работ камітэт па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкама вызначае месцы дыслакацыі тэхнікі з улікам тэрмінаў паспявання хлеба і патрэбнасці гаспадарак у магутнасцях.
У Беларусі карэкціруецца заканадаўства па абароне персанальных звестак. Што прапануецца змяніць?
У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона аб змяненні законаў па пытаннях абароны персанальных звестак, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт–партал. Дакумент рэгулюе адносіны, звязаныя з абаронай персанальных даных пры іх апрацоўцы аператарамі і ўпаўнаважанымі асобамі.
Аляксандр Лукашэнка: райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі
Райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоў.
Міністр спорту Беларусі правядзе 15 ліпеня ў Магілёве асабісты прыём грамадзян
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб правядзе 15 ліпеня ў Магілёве міністр спорту Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Кавальчук. Прыём будзе праходзіць з 10.00 да 11.00 у Магілёўскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву па адрасе: г. Магілёў, вул. Ціміразеўская, 27А. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца 14 ліпеня з 8.00 да 16.00 па тэлефоне: 8 (0222) 63–28–82. Рэд.
У ВНУ Беларусі стартаваў асноўны этап уступнай кампаніі
ВНУ Беларусі распачалі асноўны прыём дакументаў ад абітурыентаў. Прыём дакументаў на бюджэт працягнецца па 17 ліпеня. З 18 па 25 ліпеня пройдуць унутраныя ўступныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня.
Без здарэнняў - міліцыя распавяла, што «Купалле» ў Александрыі прайшло ў штатным рэжыме
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне прайшло ў штатным рэжыме і без надзвычайных здарэнняў. Ахову грамадскага парадку і бяспеку дзясяткаў тысяч гасцей фестывалю ў поўным аб'ёме забяспечылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і сумежных ведамстваў.
Аляксандр Лукашэнка назваў аснову культурнага кода беларусаў і ключ да разумення саміх сябе
Абрады, песні і рамёствы – аснова культурнага кода беларусаў і ключ да разумення саміх сябе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Майстрыха з Чувашскай Рэспублікі: я ў захапленні ад душэўнасці і цеплыні людзей у Беларусі
Майстар народных промыслаў Чувашскай рэспублікі Надзея Нікалаева сёлета ўпершыню стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). «Я ўпершыню і на «Аляксандрыі», і ў Беларусі. Краіна проста выдатная! Я ў захапленні ад душэўнасці і цеплыні людзей, ад чысціні і выгоды навокал. А яшчэ ў Беларусі смачна – паспрабавалі халадзільнік, дранікі з мачанкай, бруснічны квас. Гэта что–то неверагоднае!» – Падзялілася яна.
Захапляльнае авіяшоу на свяце «Купалле» ў Александрыі
Захапляльнае авіяшоу на свяце «Купалле» ў Александрыі.
Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі на «Купаллі» ў Александрыі
Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі на рэспубліканскім свяце «Купалле» ў Александрыі. Тэматычная лакацыя Нацыянальнага агенцтва па турызме стала адной з навінак свята сёлета.
Парад прафесій, галаваломкі і запальная музыка - ацаніце атмасферу маладзёжнай пляцоўкі «Купаля»
У Александрыі сонца, музыка і неверагодны драйв! Моладзевая пляцоўка на «Купаллі» сёлета ператварылася ў сапраўдны эпіцэнтр энергіі. Тут чуваць біты сучаснай музыкі, дзіцячы смех і захопленыя воклічы гасцей. Атмасфера свята літаральна зараджае.
У аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі - Наталля Пяткевіч
У аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі. Такое меркаванне выказала намеснік прэм'ер–міністра Наталля Пяткевіч падчас адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Конкурс «Купальская краса» і майстар-класы ад фудблогера: як працуе маладзёжная пляцоўка ў Александрыі
Настольныя гульні, танцпол з дыджэямі, конкурсы і кулінарныя майстар–класы – маладзёжная пляцоўка свята «Купалле» ў Александрыі аб'яднала інтэрактыўныя зоны для гасцей усіх узростаў. На свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») моладзевая пляцоўка працуе адразу ў некалькіх кірунках. Тут разгарнулася фотавыстава абласнога конкурсу «Купальская краса», а ўвечары адбудзецца яго вочны этап: удзельніцы ў чатырох конкурсах будуць змагацца за тытул купальскай прыгажосці Магілёўшчыны.
Незвычайныя навінкі і сто кіло малочнага кактэйлю: сырны фестываль упершыню праходзіць на «Купалле» ў Александрыі
У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ўжо 17–ы раз праходзіць рэспубліканскае свята «Купалле». Сёлета ў фестывалю з'явіўся новы гастранамічны пункт прыцягнення: тут упершыню арганізавалі сырны фестываль, які аб'яднаў вытворцаў з усёй Беларусі. Госці могуць пакаштаваць айчынныя сыры, малочныя дэсерты і незвычайныя навінкі ад прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска.
Тытул «Уладар сяла» заваявала сям'я Сікорскіх з Касцюковіцкага раёна
Трыумфатарамі рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» сталі Ілля і Аляксандра Сікорскія з Магілёўскай вобласці. Вынікі рэспубліканскага праекта традыцыйна падвялі на «Купалле» ў Александрыі.
Кветкі, травы і жаночая прыгажосць: купальскія вянкі на Александрыі ў Год беларускай жанчыны
Купальскі вянок на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») аб'ядноўвае ўсіх: і тых, хто яго пляце, і тых, хто яго носіць, і тых, хто любуецца ім з боку. У кожнай кветцы – часцінка прыроды, цяпла і народнай мудрасці. А побач з вянкамі, як іх годнае апраўленне, – усмешкі, песні і непаўторная жаночая прыгажосць, якая ў Год беларускай жанчыны ззяе асабліва ярка.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем.