Конкурс «Гонар i мужнасць» пройдзе сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Творчыя спаборніцтвы будуць праходзіць сярод хлопцаў – навучэнцаў ВНУ. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А. А. Куляшова Кацярына Сапетава.
«Такія конкурсы праводзяцца ў ВНУ раз на два гады, іх чаргуем з конкурсам для студэнтак, – расказала Кацярына Сапетава. – Конкурсная праграма складаецца з некалькіх тураў, у якіх удзельнікі раскажуць пра сябе, правядуць дэфіле ў касцюмах. Для другога тура хлопцы рыхтавалі відэаролікі, у якіх расказваюць пра тое, якім павінен быць сапраўдны мужчына».
Трэці этап – творчы. У гэтым этапе студэнты прадэманструюць свае таленты і творчыя магчымасці. Завяршальным этапам спаборніцтва стане танцавальны конкурс. Падчас конкурсу гледачы змогуць пазнаёміцца з партфоліа ўдзельнікаў.
Спаборнічаць за званне «Гонар i мужнасць» будзе 6 прэтэндэнтаў з розных факультэтаў. Членамі журы стануць запрошаныя госці.
Пачатак конкурсу а 17.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13