Пасля матчаў трэцяга тура 15-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе вызначылася чацвёрка паўфіналістаў, якая павядзе барацьбу за ўзнагароды.
Перад заключным этапам турнірную табліцу ўпэўнена ўзначальвае дзейны чэмпіён краіны магілёўскі клуб ЦАР, які атрымаў 9 перамог у 10 праведзеных паядынках, набраўшы 27 ачкоў. Адзінае паражэнне магіляўчанам нанеслі спартсмены «Шчучына». Вырашальная стадыя пройдзе 30-31 ліпеня ў Кіраўску. У паўфінальных серыях да дзвюх перамог ЦАР будзе сапернічаць з кобрынскім «Палессем», а «Шчучын» сустрэнецца з клубам «Брэст-Волга». Пераможцы разыграюць чэмпіёнскі тытул, а няўдачнікі паўфінальных баталій паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды. Спартсмены «Гроднааблспорту» і бабруйскай каманды «Экавер-ПРА» згуляюць за 5-е выніковае месца. Таксама ў Кіраўску 13-14 жніўня пройдзе розыгрыш Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд.
Жаночая зборная Беларусі па пляжным футболе 4 і 5 жніўня на арэне САК «Алімпійскі» ў Мінску правядзе два таварыскія матчы з камандай Расіі. Там жа 20-21 жніўня намечана правесці розыгрыш адкрытага Кубка Беларусі сярод жаночых каманд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні
25.09.2025 - 12:45
24.09.2025 - 09:28
Хакеісты «Магілёва» здабылі першую перамогу ў сезоне экстралігі
24.09.2025 - 09:01
Турнір «Кубак двара» збярэ ў Магілёве больш за 140 юных футбалістаў