У ходзе ўборачнай кампаніі ў Бабруйскім раёне расце колькасць «тысячнікаў». На 9 жніўня тысячная мяжа па намалоце збожжа і адвозцы яго ад камбайнаў заваявана трыма экіпажамі і трыма кіроўцамі.
Ганаровага звання «тысячнік» у гэты дзень удастоіліся экіпаж камбайна ў складзе Юрыя Макавеева і Аляксея Парахневіча і кіроўца Генадзь Дудаль (філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс»), кіроўца Леанід Шынкарэнка (ААТ «Міхалёўская Ніва»), экіпаж камбайна ў складзе Івана Жыгава і Юрыя Антоненкі і кіроўца Аляксандр Цэд (СВК «Гігант»), экіпаж камбайна ў складзе Леаніда Чэрніка і Віктара Дзешкаўца (ААТ «Неўскі-Агра»).
Перадавых аграрыяў з высокімі дасягненнямі павіншавалі кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Геворг Мелканян, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, а таксама кіраўнікі, прадстаўнікі гаспадарак і мясцовых выканаўчых органаў: старшыня Бортнікаўскага сельвыканкама Яўген Чаркас, дырэктар філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» Міхаіл Стрыжэўскі, дырэктар ААТ «Неўскі-Агра» Алі Ахмедаў, намеснік старшыні СВК «Гігант» Анастасія Гацко.
На палях, дзе калышуцца налітыя сонечным бурштынам саспелыя каласы і без стомы гудуць рухавікі магутнай сельгастэхнікі, героям жніва былі ўручаны каштоўныя падарункі, падзячныя лісты, ганаровыя граматы і налепкі «Лідар працоўнага спаборніцтва. 1000 тон».
Перамога ў бітве за ўраджай ніколі не бывае лёгкай. Карыстаючыся кожнай пагодлівай гадзінай, камбайнеры і механізатары працуюць зладжана і старанна, каб як мага якасней і хутчэй сабраць ураджай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45