V моладзевая канферэнцыя «Духоўнасць.Моладзь.Ініцыятыва» ў межах XVI абласных Свята-георгіеўскіх адукацыйных чытанняў» «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека», прысвечаных Году гістарычнай памяці і 1030-годдзю Праваслаўя ў Беларусі, пройдзе ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім АК «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.
У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі студэнцкай і працоўнай моладзі Магілёўскай вобласці. Сярод асноўных тэм – духоўныя асновы грамадзянска-патрыятычнага выхавання, актуальныя пытанні духоўнасці і маральнасці для моладзі, вывучэнне гісторыі Магілёўшчыны, рэалізацыя інтэрактыўных праектаў.
Завершыцца сустрэча экскурсіяй «Гісторыя Магілёўскага краю з IX стагоддзя да 1917 г.».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13