У Гарадку (Віцебская вобласць) адбыўся 4 этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 136 спартсменаў ва ўзросце ад 11 да 19 гадоў з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Удзельнікі спаборнічалі ў асабістым і камандным першынствах.
На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці дзве ўзнагароды ва ўзроставай катэгорыі спартоўцаў 2006-2007 гадоў нараджэння. У мас-старце дзяўчат бронзавую ўзнагароду выйграла Алеся Патапенка, і другі бронзавы медаль Алеся Патапенка і Максім Ганчароў заваявалі ў змешанай эстафеце.
Па выніках 4 этапаў Кубка БФБ у агульным камандным першынстве лідзіруе каманда Віцебскай вобласці. Заключны 5 этап пройдзе ў сакавіку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе