Расіянам заўсёды рады ў беларускіх вну. На рэспубліканскім семінары «Аб выніках работы па развіццю экспарту паслуг у 2022 годзе і перспектывах на 2023 год», які прайшоў у БДЭУ, удзельнікі абмяркоўвалі ў тым ліку пытанне прыцягнення расійскіх грамадзян у беларускія вну.
Рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Лусцянкоў упэўнены, што гэтая вну будзе асабліва цікавая расійскаму абітурыенту:
— Гэта ўнікальная ўстанова ў Саюзнай дзяржаве, якая з'яўляецца прыкладам рэальнай інтэграцыі дзвюх адукацыйных сістэм. У працэс навучання ўкараняем усё найлепшае з расійскіх і беларускіх адукацыйных праграм. Выпускнікі ўніверсітэта маюць магчымасць атрымаць дыплом дзяржаўнага ўзору як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі. Нездарма ў міжнародным рэйтынгу QS ВНУ знаходзіцца на чацвёртым месцы сярод беларускіх вну. Рыхтуем кадры па запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях як у Беларусі, так і Расіі - інжынераў, тэхнароў. Адкрываем новыя высокатэхналагічныя напрамкі. Толькі за апошнія тры гады з'явілася больш за дзесяць новых спецыяльнасцей: нафтагазавая справа, вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій, мехатроніка і робататэхніка. Рыхтуем прафесійныя кадры, якія паспяхова будуць працаваць на сучасных прадпрыемствах ва ўмовах санкцый і неабходнасці імпартазамяшчэння. У нас ёсць усе магчымасці для развіцця навуковай і адукацыйнай дзейнасці - сучасныя лабараторыі і стэнды, сур'ёзнае выпрабавальнае абсталяванне. Адна з асаблівасцяў прафарыентацыйнай працы, якую рэалізуе наша вну, – гэта праца з прыгранічнымі рэгіёнамі Расійскай федэрацыі: Пскоўскай, Смаленскай, Бранскай абласцямі. Кожную вясну нашы спецыялісты выязджаюць у гэтыя рэгіёны і праводзяць прафарыентацыйную работу са школьнікамі, запрашаюць на навучанне. Мы хочам, каб як мага больш людзей даведалася аб нашым універсітэце, аб магчымасці стаць запатрабаваным спецыялістам адразу ў дзвюх дзяржавах. У гэтым годзе плануем павялічваць лічбы прыёму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін
10.09.2025 - 09:12
Прыпынкі грамадскага транспарту ў стылістыцы МНС з'явіліся ў Магілёве
09.09.2025 - 16:38
«Анімаёўка» б'е рэкорды: сёлета на фестываль пададзена больш за 700 заявак з 78 краін
09.09.2025 - 15:27
Асабісты прыём грамадзян правядзе 18 верасня Аляксандр Гарошкін
09.09.2025 - 11:46
У Беларусі выпусцілі ўніверсальны дапаможнік для настаўнікаў