Творчая прэзентацыя Горацкага раёна адбудзецца 21 лютага ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная» працягваецца, - распавялі суразмоўцы. – І ў аўторак, 21 лютага, будзе прадстаўлены творчы патэнцыял Горацкага раёна».
На сцэне цэнтра адбудзецца канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, а ў фае будынка разгорнецца выстава майстроў народнай творчасці.
Пачатак мерапрыемства а 17.30.
Дарэчы, фестываль народнай творчасці быў ініцыяваны метадычным цэнтрам у красавіку 2022 года. У рамках фестывалю праходзяць творчыя прэзентацыі раённых цэнтралізаваных клубных, бібліятэчных сістэм, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры клубнага тыпу. Яны прадстаўлены ў форме святаў творчасці, тэатралізаваных і тэматычных канцэртаў і выставак. Магілёў са сваімі творчымі прэзентацыямі ўжо наведалі 9 раёнаў: Бабруйскі, Бялыніцкі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Круглянскі, Шклоўскі, Асіповіцкі раёны.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33