У Магілёве завяршыла работу выстава «Беларусь інтэлектуальная», якая праходзіла ў спарткомплексе «Алімпіец» з 24 па 26 лютага.
На выставе дасягненняў беларускай навукі сваю прадукцыю і распрацоўкі прапанавалі 34 прадпрыемствы рэгіёну. Усяго экспазіцыйная пляцоўка сабрала 167 удзельнікаў са сваёй краіны, якія прэзентавалі 620 экспанатаў.
– Выстава выклікала вялікую цікавасць у жыхароў Магілёўшчыны. Толькі за першыя два дні яе наведалі больш за 20 тыс. чалавек. Асноўная мэта дасягнута: мы змаглі азнаёміць жыхароў Магілёўскай вобласці з навуковым і тэхнічным патэнцыялам нашай краіны. Выстава таксама чарговы раз даказала, што нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца. Тут былі прадстаўлены дасягненні навукі ў розных галінах – у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, электронікі і многіх іншых напрамках. У кожным з гэтых напрамкаў ёсць не толькі ідэі, але і дакладна рэалізаваныя праекты. Акрамя таго, менавіта тут, у Магілёўскай вобласці, нам было важна паказаць прамысловы патэнцыял нашага рэгіёна. Гэта дасягненні прадпрыемстваў, якія займаюцца не толькі навуковымі распрацоўкамі, але і ўпэўнена ўкараняюць дасягненні навукі ў сваю вытворчасць, што забяспечвае істотную канкурэнтную перавагу для рэалізацыі сваёй прадукцыі, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
У завяршэнні выставы яе арганізатары і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:46
12.09.2025 - 09:22
У Магілёве ўвекавечаць памяць легендарнага чэкіста Навума Эйтынгана
11.09.2025 - 17:58
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Малых Славенях: як рыхтуюцца да новага навучальнага года
11.09.2025 - 12:11
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін