У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 8 ліпеня адбудзецца купальскі фестываль-свята «Александрыя» збірае сяброў - 2023». З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца на сайце.
Ужо традыцыйныя гулянні пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра каля маста, які злучае два населеныя пункты (Александрыю і Копысь), і дзве вобласці (Магілёўскую і Віцебскую).
Праграма сёлета запланавана насычаная. З 11 гадзін будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі прадпрыемстваў, рэгіёнаў Беларусі і краін - удзельніц свята. Дэвіз «Купалля – 2023»: «Абярэг міру і саюзнага адзінства». Пад гэтым лозунгам пройдуць разгорнутыя прэзентацыйныя экспазіцыі і выставы твораў майстроў.
Госці свята змогуць пабалець за ўдзельнікаў Рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», паспаборнічаць у збіранні карт-пазлаў на хуткасць, праверыць сваю фізічную падрыхтоўку на спартыўнай пляцоўцы. А таксама наведаць выставу «100 ідэй для Магілёўшчыны» і паглядзець фільмы ў «Палявым кінатэатры».
Будзе працаваць і спецыяльная цыркавая зона, і шматлікія пункты продажу сувенірнай і кандытарскай прадукцыі. На працягу дня запланавана шырокая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў з абласцей і сталіцы.
Апагеем свята стане гала-канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі» з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады. У праграме - хіты, правераныя часам, а таксама новыя песні, якія ўжо знаходзяцца на вяршыні хіт-парадаў Саюзнай дзяржавы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»