Галерэя пад адкрытым небам адкрылася ў самым цэнтры Магілёва, на ёй прадстаўлена 80 мастацкіх работ. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
На плошчы Адзінства ўстанавілі дзясятак кубоў, на якіх размешчаны мастацкія работы. Канструкцыі замацаваны, а матэрыял, на які нанесены выявы, не баіцца непагадзі і яркага сонца.
Як расказалі арганізатары, выстава аб'ядноўвае ў сабе два блокі. Адзін з іх – «Магілёў вачыма сяброў», дзе прадстаўлены мастацкія работы з дзіцячых школ мастацтваў гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў абласнога цэнтра. «Удзельнікамі выставы пад адкрытым небам сталі 13 гарадоў, з якімі ў Магілёва склаліся шматгадовыя сяброўскія адносіны. Гараджанам і гасцям горада будзе цікава даведацца, якім бачаць наш горад нашы маленькія сябры», - адзначылі арганізатары.
Другі блок экспазіцыі – «Магілёў вачыма дзяцей». Тут аўтарамі творчых работ сталі навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў самога Магілёва. Усе работы атрымаліся яркімі і вельмі прыгожымі, дадалі арганізатары.
Тэматычная выстава прымеркавана да 756-годдзя Магілёва і Дня Незалежнасці. Як адзначылі ў гарвыканкаме, дата заканчэння працы экспазіцыі не ўстаноўлена. «Мы не ставілі сабе нейкія часовыя рамкі. Хочацца, каб як мага больш гараджан і гасцей наведалі нашу галерэю пад адкрытым небам», - адзначылі ў гарвыканкаме.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24