ІІ абласны фестываль студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы», прысвечаны 60-годдзю Беларускіх студэнцкіх атрадаў, адбудзецца 5 жніўня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як расказалі арганізатары, мерапрыемства збярэ больш за 100 студатрадаўцаў з усяго рэгіёну.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернуцца першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Саксонаў і ветэран студатрадаўскага руху Анатоль Бабакоў.
Потым на галоўнай сцэне моладзь будзе спаборнічаць у творчай праграме «Запальвае студатрад». Пасля творчых заданняў юнакі прымуць удзел у турніры па дартсе «У яблычак», праявяць камандныя навыкі ў турніры па валейболе «Сонечны мяч». А далей адправяцца на спартовую эстафету «Весела стартуе студатрад».
На працягу святочнага мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі і выставы.
Святочнае мерапрыемства стартуе ў 10.00 у скверы «40 - годдзя Перамогі» (пр-т Міра 89А).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 10:17
Абласны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні пройдзе сёння ў Магілёве
06.05.2024 - 12:11
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў стартуе ў Магілёве 16 мая
06.05.2024 - 09:57