Выстава вынаходстваў Леанарда да Вінчы пачала працаваць у Магілёве. Яна размясцілася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, паведамілі ва ўстанове культуры.
Выставачны праект прысвечаны творчасці знакамітага вучонага, вынаходцы, мастака, пісьменніка і музыканта Леанарда да Вінчы. Наведвальнікі ў Магілёве змогуць убачыць вялікую колькасць рэпрадукцый яго карцін, а таксама вынаходствы, зробленыя па арыгінальных чарцяжах італьянскага вучонага.
«Запісы ў рукапісах вынаходцы былі зашыфраваны. Ён пісаў іх справа налева люстраным шрыфтам. Часта Леанарда да Вінчы спецыяльна рабіў памылкі ў сваіх чарцяжах - гэта дапамагала абараняць яго вынаходствы ў тым выпадку, калі б яго чарцяжы выкралі, - расказалі ва ўстанове культуры. - У новым выставачным праекце ўвасоблена спроба рэалізаваць ідэі вялікага майстра ў жыццё».
Экспазіцыя будзе працаваць у Магілёве да 15 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць