Ужо заўтра, 11 кастрычніка, у Магілёве стартуе XXVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2023». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Культурная праграма пачнецца з адкрыцця дзіцячай творчасці, майстар-класаў і творчых сустрэч. У 14.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю, а потым конкурсная праграма.
Як расказалі субяседнікі, падчас фестывалю журы выбера пераможцаў у трох конкурсах: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
«На «Анімаёўку-2023» заяўлена 188 фільмаў з 30 краін свету, - адзначылі арганізатары. -Упершыню ў конкурсах фестывалю бяруць удзел такія краіны, як Перу, Парагвай, Катар.
На конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці даслалі – 95 работ з Беларусі. Творчыя фантазіі можна ўбачыць на выставе работ у кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас».
Дарэчы, імёны пераможцаў будуць аб'яўлены на ўрачыстым закрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2023» - 13 кастрычніка ў кінатэатры «Радзіма».
Арганізатары - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24